У беларускiм заканадаўстве аб воiнскай службе з’явяцца новыя нормы
БЕЛТА
У Палату прадстаўнiкоў паступiў законапраект, у якiм канкрэтызуюцца некаторыя палажэннi па пытаннях воiнскай службы, улiку, адтэрмiноўкi ад прызыву. Аб гэтым паведамiў вiцэ-спiкер нiжняй палаты беларускага парламента Сяргей Забалоцец.
Паводле слоў дэпутата, у катэгорыю асоб, якiм прадастаўляецца адтэрмiноўка ад прызыву з мэтай прадаўжэння вучобы, прапанавана ўключыць выпускнiкоў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, але пры гэтым адтэрмiноўка будзе абмежавана тэрмiнам да 20 жнiўня ў год заканчэння ўстановы адукацыi. Права на адтэрмiноўку ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу i службу ў рэзерве атрымаюць таксама аспiранты i дактаранты на перыяд вучобы незалежна ад формы навучання. Новы статус прадугледжваецца надаць рэзервiстам. У перыяд знаходжання на ваенных занятках i вучэбных зборах яны будуць лiчыцца ваеннаслужачымi, якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу. Тэрмiн пастаноўкi на воiнскi ўлiк павялiчваецца з тыдня да месяца, бо за ўхiленне ад яго ўстаноўлена адказнасць у Крымiнальным кадэксе Рэспублiкi Беларусь. Гаворачы аб iншых новаўвядзеннях, парламентарый праiнфармаваў, што непаўналетнiя грамадзяне будуць паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы i заключаць кантракты аб праходжаннi ваеннай службы толькi з пiсьмовай згоды бацькоў або iншых законных прадстаўнiкоў. Ён растлумачыў, што гэта палажэнне ўводзiцца ў заканадаўства ў сувязi з далучэннем Беларусi да Факультатыўнага пратакола да Канвенцыi аб правах дзiцяцi, якi датычыцца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфлiктах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палату прадстаўнiкоў паступiў законапраект, у якiм канкрэтызуюцца некаторыя палажэннi па пытаннях воiнскай службы, улiку, адтэрмiноўкi ад прызыву. А
|
|