Рабскi хлеб не салодкi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Гандаль людзьмi Паводле слоў начальнiка аддзела ўпраўлення па наркантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС Беларусi Аляксандра Гаўрылава, за 8 месяцаў гэтага года супрацоўнiкамi мiлiцыi выяўлена 58 злачынстваў, узбуджаных па фактах гандлю людзьмi, i 24 выпадкi вярбоўкi нашых суграмадзян з мэтай эксплуатацыi. Ахвярамi гандляроў, якiя пастаўляюць «жывы тавар» у замежныя бардэлi, прызнаны 418 нашых суайчыннiц, сярод якiх 53 непаўналетнiя. Прычым, як падкрэслiў Аляксандр Гаўрылаў, большасць нашых жанчын i дзяўчат выдатна ўсведамляюць, чым iм давядзецца займацца на чужыне. Аднак толькi пакаштаваўшы «рабскага хлеба» разумеюць, што ён не такi салодкi, як абяцалi хiтрыя вярбоўшчыкi. Усяго ж за названы вышэй перыяд зарэгiстравана 438 злачынстваў у сферы маралi.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў начальнiка аддзела ўпраўлення па наркантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС Беларусi Аляксандра Гаўрылава, за 8 месяцаў гэтага года су
|
|