Бялькевiч павесiць бутсы на цвiк?Спорт-тайм Прэзiдэнт кiеўскага «Дынама» Iгар Суркiс плануе правесцi размову з беларусам Валянцiнам Бялькевiчам наконт яго далейшай будучынi. «Бялькевiчу ўжо 33 гады, — растлумачыў сваё рашэнне футбольны чыноўнiк, — а ў канцы года ў яго завяршаецца кантракт. Калi Валянцiн захоча завяршыць кар’еру, знойдзем яму месца ў спартыўнай школе цi трэнерскiм штабе».Гродзенцы выштурхнулi лiдара Памылкi лiдараў Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею выкарыстаў гродзенскi «Нёман», якi перамясцiўся на верхнi радок турнiрнай таблiцы (25 ачкоў). Магiлёўскае «Хiмвалакно» — на другiм месцы (23 ачкi), а сталiчны «Керамiн» — на 3-м (22). Вынiкi матчаў, якiя адбылiся днямi: «Юнацтва» (Мiнск) — «Металург» (Жлобiн) — 3:0, «Гомель» — «Брэст» i «Вiцебск» — «Керамiн» (Мiнск) — 6:2, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Хiмвалакно» (Магiлёў) — 4:2, «Сокал» (Кiеў)— «Нёман» (Гродна) — 0:1. Беларусы паедуць пакараць Дакар Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная знамянальнай падзеi ў гiсторыi айчыннага аўтаспорту — старту беларускага экiпажу ў сусветнавядомым ралi «Лiсабон-Дакар». З 6 па 22 студзеня ўдзельнiкi марафону павiнны будуць пераадолець Марока, Маўрытанiю, Малi, Сенегал i фiнiшаваць на беразе Ружовага возера. Усяго для пераадолення самай цяжкай у свеце трасы зарэгiстравана 240 матацыклiстаў, 185 экiпажаў на аўтамабiлях i 80 на грузавiках. Дарэчы, арганiзатары ўскладнiлi ўмовы спаборнiцтваў. Так, штурманы не змогуць карыстацца сiстэмай GPS — электроннай картай, якая выдае iнфармацыю са спадарожнiка i дапамагае знайсцi найкарацейшы шлях. Беларускую каманду прадстаўляюць вадзiцель Сяргей Шкель i штурман Аляксандр Iнус. Яны выступяць на аўтамабiлi «Оскар», якi беларускiя гледачы маглi бачыць на гонцы «Беларусь Баха 2006».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт кiеўскага «Дынама» Iгар Суркiс плануе правесцi размову з беларусам Валянцiнам Бялькевiчам наконт яго далейшай будучынi |
|