Небяспечны груз затрыманы
Iгар ГРЫШЫН
Праваахоўнiкамi выведзена з абароту вялiкая колькасць рэчыва, на якiм наркадзялкi маглi атрымаць буйны куш.
Cупрацоўнiкамі Федэральнай службы па кантролю за абаротам наркотыкаў РФ сумесна з прадстаўнiкамi Упраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС Беларусi на нейтральнай тэрыторыi беларуска-расiйскай мяжы была затрымана вялiкагрузная аўтамашына, якой кiраваў грамадзянiн Польшчы. У палiўным баку машыны праваахоўнiкi выявiлi 400 лiтраў БМК (бензiнметылкетона) — прэкурсора, у працэсе перапрацоўкi якога можна атрымаць 300 кiлаграмаў чыстага амфетамiну. Вадзiцель i грамадзянін Лiтвы, якi суправаджаў груз у краiны Заходняй Еўропы, затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнiкамi выведзена з абароту вялiкая колькасць рэчыва, на якiм наркадзялкi маглi атрымаць буйны куш
|
|