21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржiнвестпраграма: да 2010 года амаль удвая павялiчыць выпуск новай прадукцыi

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за дзевяць месяцаў гэтага года Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 26 кастрычнiка праiнфармаваў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.

ВУП Беларусi за гэты перыяд вырас на 9,6 працэнта. Некаторае знiжэнне тэмпаў росту гэтага паказчыка ў асноўным звязана з памяншэннем аб’ёмаў прадукцыi сельскай гаспадаркi з-за неспрыяльных умоў надвор’я пры ўборцы ўраджаю.

Прэзiдэнту прадстаўлены распрацаваны ў адпаведнасцi з яго даручэннем праект Дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады.

Праграма прадугледжвае стварэнне новых i мадэрнiзацыю дзеючых вытворчасцяў на аснове ўкаранення сучасных высокiх тэхналогiй. Па прапанове ўрада гэтай дзяржпраграмай будуць ахоплены больш за 880 важнейшых прадпрыемстваў рэальнага сектара беларускай эканомiкi. Акрамя таго, на ўзроўнi галiн i рэгiёнаў павiнны быць распрацаваны свае праграмы iнавацыйнага развiцця, у адпаведнасцi з якiмi будзе ажыццяўляцца комплексная мадэрнiзацыя практычна ўсiх суб’ектаў гаспадарання.

Чакаецца, што рэалiзацыя праграмы дасць магчымасць да 2010 года амаль удвая павялiчыць выпуск новай прамысловай прадукцыi (яе доля ў агульным аб’ёме прамысловай прадукцыi павялiчыцца з 10,4 працэнта ў 2005 годзе да 19 працэнтаў у 2010 годзе). Удзельная вага iнавацыйна актыўных прадпрыемстваў павялiчыцца да 2010 года да 25 працэнтаў, што будзе адпавядаць узроўню найбольш развiтых краiн свету. Пастаўлена таксама задача давесцi долю сертыфiкаванай прадукцыi ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасцi не менш як да 70 працэнтаў.

Дзяржаўная праграма iнавацыйнага развiцця распрацавана ў адпаведнасцi з прыярытэтамi навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, зацверджанымi ўказам Прэзiдэнта № 315 ад 6 лiпеня 2005 года.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што галоўным у Дзяржаўнай праграме iнавацыйнага развiцця павiнны стаць аб’екты iнавацыйнага развiцця галiн эканомiкi на 2006—2010 гады. У дакуменце неабходна вызначыць пералiк канкрэтных прадпрыемстваў, якiя на працягу гэтых гадоў укарэняць новыя вытворчыя i iнфармацыйныя тэхналогii, перадавыя тэхналагiчныя працэсы. Прычым праграмы iнавацыйнага развiцця павiнны быць распрацаваны ва ўсiх мiнiстэрствах i ведамствах, на прадпрыемствах абласцей, раёнаў i гарадоў рэспублiкi.

Прэзiдэнт даручыў ураду дапрацаваць праект Дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця з улiкам выказаных заўваг i ў блiжэйшы час прадставiць гэты дакумент на яго разгляд.

Кiраўнiку дзяржавы таксама прадстаўлена праграма развiцця навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусi. Прэзiдэнт паставiў задачу на аснове iнавацыйных тэхналогiй забяспечыць высокую эфектыўнасць работы цэнтраў i ўкараненне iх распрацовак у вытворчасць. Пры гэтым навукова-практычныя цэнтры атрымаюць дзяржаўную падтрымку па фiнансаванню даследаванняў у памеры 50 працэнтаў ад неабходных затрат. Астатнiя сродкi цэнтры павiнны зарабiць самi шляхам укаранення ў вытворчасць сваiх распрацовак.

Прэзiдэнт таксама праiнфармаваны аб ходзе работ па будаўнiцтву завода па вытворчасцi газетнай паперы ў Шклове. Чакаецца, што першая чарга гэтага прадпрыемства будзе гатова да здачы ў эксплуатацыю ўжо ў канцы лiстапада—пачатку снежня гэтага года.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за дзевяць месяцаў гэтага года Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 26 кастрычнiка праiнфармаваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика