Натуральныя страты насельнiцтва замарудзiлiся
Надзея НIКАЛАЕВА
У Мiнiстэрстве аховы здароўя адзначаюць паляпшэнне ў гэтым годзе асноўных медыка-дэмаграфiчных паказчыкаў. Так, у прыватнасцi, павелiчэнне нараджальнасцi было адзначана сёлета ва ўсiх рэгiёнах, акрамя Гомельшчыны. За 9 месяцаў смяротнасць немаўлят зменшылася на 18,5 працэнта i зараз наш паказчык самы нiзкi сярод краiн СНД — 5,3 на тысячу народжаных жывымi. Аднак нягледзячы на агульнае знiжэнне смяротнасцi насельнiцтва Беларусi i скарачэнне каэфiцыента дэпапуляцыi насельнiцтва з 1,59 да 1,46 колькасць памерлых па-ранейшаму перавышае ў нашай краiне колькасць нованароджаных.
Першае месца ў структуры прычын смяротнасцi беларусаў займаюць захворваннi сiстэмы кровазвароту — 55 працэнтаў ад агульнай колькасцi выпадкаў (у эканамiчна развiтых краiнах свету — толькi 35 працэнтаў). За 16 апошнiх гадоў адносны паказчык смяротнасцi ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў вырас у Беларусi амаль удвая! У структуры агульнай i першаснай захворваемасцi беларусаў лiдзiруючую пазiцыю ўтрымлiваюць захворваннi органаў дыхання.
|
|