Прэзiдэнты Беларусi i Расii абмеркавалi пытаннi саюзнага будаўнiцтва i маючага адбыцца самiту СНДАляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Наперадзе пасяджэнне ВДС. Трэба вызначыцца, разгледзець тыя пытаннi, якiя сёння гатовы да абмеркавання. Перш за ўсё — бюджэт Саюзнай дзяржавы, ён практычна гатовы». Прэзiдэнт Беларусi адзначыў неабходнасць абмяняцца думкамi па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння. «Як вы помнiце, мы дамаўлялiся, што калi ўрады не вырашаць шэраг нейкiх пытанняў i пакiнуць нам на разгляд, то мы аб’яднаем iх у групы i разгледзiм на сваiм узроўнi. У нас атрымалася 4—5 такiх блокаў пытанняў, якiя мы з вамi павiнны абмеркаваць. I калi не вырашыць — таму што шэраг пытанняў датычыцца суб’ектаў гаспадарання — то даць нейкi iмпульс для iх вырашэння», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк беларускай дзяржавы дадаў таксама, што хацеў бы параiцца з Уладзiмiрам Пуцiным «па шэрагу мiжнародных праблем, якiя стаяць перад Беларуссю». Уладзiмiр Пуцiн у сваю чаргу выказаў намер абмеркаваць пытаннi двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым лiку ў рамках Саюзнай дзяржавы i эканамiчнага супрацоўнiцтва. «У нас адносiны развiваюцца вельмi паспяхова. Тавараабарот расце, але ёсць пытаннi, якiя патрабуюць ўважлiвага разгляду на нашым узроўнi», — сказаў прэзiдэнт Расii. Неабходна адзначыць, што па вынiках 2006 года тавараабарот памiж дзвюма краiнамi выходзiць на рэкордную адзнаку $20 млрд. Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн на перагаворах абмянялiся думкамi па пытаннях падрыхтоўкi да маючага адбыцца 28 лiстапада ў Мiнску самiту СНД i дакументах, што рыхтуюцца. Беларускi лiдар з задавальненнем канстатаваў, што беларускi i расiйскi бакi, рыхтуючыся да гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўнi, прыйшлi да адзiнага парадку дня. Ён таксама выказаў перакананасць у тым, што перагаворы будуць вельмi плённымi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. (Падрабязней — у наступным нумары). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва, у тым лiку саюзнага будаўнiцтва, абмеркавалi 10 лiстапада ў Маскве прэзiдэнты Беларусi i Расii Аляксандр |
|