Авенам важна не перастарацца з арыгiнальнасцю, а Блiзнятам не зашкодзiць праявiць рашучасць i прынц
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Пастарайцеся быць больш мудрымi пры вырашэннi сваiх праблем дома i на працы. Абачлiвасць таксама не зашкодзiць. Паспрабуйце рэалiзаваць свае iдэi. Калi вы не вельмi будзеце задзiраць нос, то зможаце згладзiць вострыя вуглы сiтуацый, якiя склалiся. Знайдзiце дастаткова часу для духоўнага развiцця. Не перастарайцеся з арыгiнальнасцю — навакольныя могуць вас няправiльна зразумець. ЦЯЛЕЦ. Вазьмiце за правiла складаць спiс спраў, якiя неабходна выканаць за тыдзень. Усё, што не будзе зафiксавана на паперы i вывешана на самым вiдным месцы, можна загадзя лiчыць нязробленым. Калi першая палова тыдня абяцае пазiтыўныя паказчыкi ў многiх галiнах, то ў чацвер i пятнiцу лепш не брацца нi за што кардынальна новае i тым больш глабальнае. У пачатку тыдня вас могуць цалкам заняць хатнiя праблемы. Кампрамiсныя рашэннi будуць дарэчы на працы i зусiм не прыдатныя дома. У аўторак вас чакае шмат дробнай i нуднай работы, якая запатрабуе цярпення i ўседлiвасцi. У гэты дзень верагодна заключэнне ўзаемавыгадных пагадненняў. У выхадныя ёсць шанц спiхнуць частку хатнiх праблем на старэйшых родных. БЛIЗНЯТЫ. Гэты тыдзень лепш, канешне, правесцi на дачы, у невялiкай кампанii верных сяброў i каханага чалавека... Другая палова тыдня — добры час для вырашэння многiх пытанняў мiрным шляхам: верагодны кампрамiс без урону вашых iнтарэсаў. Магчыма прыняцце пазiтыўных рашэнняў, якiя вызначаць вашу блiжэйшую будучыню: праявiце рашучасць i прынцыповасць. Цалкам верагодна, што на гэтым тыднi вам будзе неабходна вырашаць пытанне аб адукацыi дзяцей. РАК. Не бойцеся актыўных дзеянняў для дасягнення мэтаў, якiя паставiлi перад сабой. Практычна ва ўсiм давядзецца спадзявацца толькi на свае сiлы. Перад вамi могуць адкрыцца новыя перспектывы, калi будзеце праяўляць спакой i настойлiвасць. Панядзелак можа стаць даволi напружаным днём. Вам неабходна прыкласцi максiмум сiл i цярпення, каб не апраўдаць надзеi нядобразычлiўцаў. У чацвер непажадана даваць абяцаннi. У суботу могуць узнiкнуць праблемы ва ўзаемаадносiнах з дзецьмi: пастарайцеся не рабiць паспешлiвых высноў. У выхадныя праявiце, па магчымасцi, велiкадушнасць i шчодрасць у дачыненнi да сяброў. ЛЕЎ. У пачатку тыдня могуць узнiкнуць праблемы, уладкаваць якiя ўдасца толькi пры дапамозе асабiстых сувязяў, верных i адданых сяброў. Каб не ўскладняць сабе жыццё, у зносiнах з навакольнымi лепш пазбягаць павучальнага тону. Для рашучых дзеянняў у дзелавой галiне падыдуць серада i чацвер. У пятнiцу могуць парадаваць перамены: сiтуацыя будзе развiвацца вам на карысць. У выхадныя днi магчымы мерапрыемствы, якiя звязаны з добраўпарадкаваннем жылля. ДЗЕВА. Калi зменшыце свае амбiцыi — зможаце дасягнуць небывалых поспехаў у справах. Простыя рашэннi дазволяць дабiцца матэрыяльнага дабрабыту. Абмен меркаваннямi з партнёрамi дапаможа палажыць пачатак новай галiне дзейнасцi. Пажадана разабрацца з усiмi справамi, якiх назапасiлася, i недапрацоўкамi. Пастарайцеся пазбавiцца ад дурных думак, негатыўных меркаванняў аб людзях i сiтуацыях, будзьце больш добрымi i цярплiвымi. У панядзелак не прапусцiце цiкавую iнфармацыю. У чацвер вы зможаце паспець зрабiць многае. ШАЛI. Праца з паперамi можа звалiцца на вас як снег на галаву, i вам давядзецца ўсё гэта старанна разграбаць. Гэты працэс зойме працяглы час. Iнiцыятыўнасць i рашучасць будзе спрыяць укараненню ў жыццё новых перадавых тэхналогiй. Пятнiца — удалы дзень для падарожжаў. Субота — дзень, якi спрыяе новым пачынанням. Надайце дастаткова ўвагi блiзкiм людзям, а вось з прыняццем назойлiвай дапамогi далёкiх сваякоў без асаблiвай на тое неабходнасцi можна пачакаць. СКАРПIЁН. Не варта адступаць перад цяжкасцямi — наадварот, iх пераадоленне прынясе задавальненне. Дух адмаўлення i няўступчывасцi можа авалодаць вамi ў сераду, падарваўшы ваш аўтарытэт у вачах навакольных. У чацвер iмкненне рэалiзаваць свае iдэi i ўкаранiць якiя-небудзь новаўвядзеннi без папярэдняга ўзважвання i супастаўлення з рэальнасцю пагражае прывесцi да разарэння. А вось выхадныя, наадварот, падораць вам выключна станоўчыя эмоцыi. СТРАЛЕЦ. Не абмяжоўвайце сябе ў зносiнах, бо гэты занятак пойдзе вам толькi на карысць. У многiх прадстаўнiкоў знака адбудзецца нечаканы пераварот у прафесiйнай дзейнасцi з прыемнымi наступствамi. Панядзелак можа стаць днём iмпульсiўных дзеянняў i пры пэўных вашых намаганнях — вельмi ўдалым. У чацвер поспех можа чакаць тых, хто займаецца дакладнымi навукамi. У канцы тыдня iснуе верагоднасць, што вам давядзецца заняцца арганiзацыйнымi справамi. КАЗЯРОГ. Воля плюс мэтанакiраванасць, плюс арганiзатарскiя здольнасцi абавязкова прывядуць да поспеху. Дзякуючы сваёй працаздольнасцi вы можаце дасягнуць небывалых вышынь у большасцi пачынанняў. У панядзелак самастойнасць i рашучасць дазволяць завяршыць многiя справы, якiя запланаваны. Пятнiца — найбольш спрыяльны дзень хатнiх клопатаў, у тым лiку i даволi радыкальных. Суботу прысвяцiце зносiнам з блiзкiмi людзьмi. ВАДАЛЕЙ. З’явiцца жаданне штосьцi змянiць у асабiстым жыццi. Тыдзень спрыяльны для пашырэння кола дзейнасцi, кар’ернага росту, вырашэння сур’ёзных жыццёвых задач. Не разлiчвайце на чацвер — магчымы розныя няўвязкi i несастыкоўкi. У пятнiцу лёс можа звесцi з людзьмi, якiя маюць рэальны шанц стаць надзейнымi партнёрамi. Пятнiца — дзень, калi неабходна будзе аб’ектыўна ацанiць свае сiлы i не ўзвальваць на сябе лiшнi груз. У суботу верагодна праца, якая будзе добра аплачана. Але, на жаль, не адразу. Вас могуць увесь час ставiць перад праблемай выбару. У выхадныя пастарайцеся адпачнуць так, як вам гэтага хочацца. Не звяртайце ўвагi на быт i iншыя непрыемныя дробязi, не дазваляйце дзецям звалiць у гэтыя днi на вас свае праблемы. РЫБЫ. З’явiцца магчымасць кар’ернага росту. Пачынаючы з чацвярга не адмаўляйцеся ад сумеснай работы з калегамi, бо яна прынясе iстотную выгаду. У аўторак старайцеся менш зносiцца з людзьмi, а то можаце з кiм-небудзь пасварыцца. У сераду i вашы прамовы, i вашы дзеяннi павiнны быць кароткiмi, дакладнымi, эфектыўнымi. У выхадныя магчыма часовае перамiр’е ў якiмсьцi зацяжным канфлiкце, хоць праз невялiкi час iснаванне ў iдылii падасца даволi нудным, i вам зноў захочацца кiпення пачуццяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|