21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэйсер са штурманам Несцеркам

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крэйсер са штурманам Несцеркам

Нацыянальнаму  акадэмiчнаму  драматычнаму  тэатру  iмя  Якуба  Коласа  —  80  гадоў

Нават змрочны шэры лiстапад пасвятлеў у промнях незвычайнага свята. Ажно цэлы тыдзень доўжацца ў Вiцебску юбiлейныя мерапрыемствы, прысвечаныя  80-годдзю непаўторнага Коласаўскага тэатра. 

Магчыма, нехта раней i выкарыстоўваў падобны вобраз, але мне ён не сустракаўся: будынак драмтэатра нагадвае вялiзны карабель, якi прышвартаваўся на беразе Заходняй Дзвiны. I вось ужо восем дзесяткаў год гэты дзiўны “крэйсер” вязе да тысяч i мiльёнаў людзей духоўны груз, якi немагчыма вымераць анiякiмi матэрыяльнымi багаццямi. Самы славуты  штурман на караблi коласаўцаў — усенародны любiмец Несцерка. Дзякуючы спектаклю з аднайменнай назвай ён стаў своеасаблiвай вiзiткай аднаго з лепшых тэатраў краiны. 

Кульмiнацыя ўрачыстасцей выпадае на 23 лiстапада. У праграме  святочнага вечара,прысвечанага 80-годдзю з дня заснавання  Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа, шмат прыемных падзей i сюрпрызаў. Лепшыя супрацоўнiкi атрымаюць узнагароды i падарункi. Якiя – таксама стане вядома на вечарыне. Прамысловыя прадпрыемствы Вiцебска i вобласцi падрыхтавалi iх для сваiх любiмцаў, як кажуць у народзе, чым багаты – тым i рады. Свае вiншаваннi з юбiлеем “спяклi” ад шчырага сэрца прадстаўнiкi тэатральных калектываў Беларусi,тэатральная грамадскасць нашай краiны i замежныя госцi. 

Увогуле, коласаўцам да славы не прывыкаць. Iм горача апладзiравалi ў ЗША, Вялiкабрытанii, Францыi, Германii, Iталii, Турцыi, краiнах Балтыi, Польшчы, Расii... У будучым годзе мяркуюцца адказныя гастролi ў Швецыю i Канаду. Хваляваннi былi, ёсць i будуць. Але i цяпер “крэйсер” на Заходняй Дзвiне загружаны самым высакаякасным духоўным таварам, якi мае мiжнародны попыт. У рэпертуары коласаўцаў 39 “жывых” арыгiнальных спектакляў i дзесятак  прэм’ер. З такiм грузам, якi адпавядае золату вышэйшай пробы, можна адпраўляцца ў любое мiжнароднае плаванне. 

Але чаму мiжнароднае? Найбольш за ўсё, як лiчыць загадчыца лiтаратурнай часткi драмтэатра Святлана Дашкевiч, мае гонар служыць уласнай краiне i ўласнаму народу. А тое, што якасць коласаўскай  творчай прадукцыi даўно ўжо не правiнцыяльная, факт неабвержны.
Па-першае, толькi два драматычныя тэатры ў краiне маюць статус  Нацыянальнага акадэмiчнага: купалаўскi – у Мiнску i коласаўскi – у Вiцебску. Па-другое, менавiта адметны тонкi эстэтычны густ, непаўторная iнтэлiгентнасць i народнасць у лепшым сэнсе гэтага слова вылучаюць вiцебскую “тэатральную школу” ў якасцi акадэмiчнай мадэлi. 

Славуты спектакль “Несцерка” да юбiлею прадстаўлены ў абсалютна адноўленым варыянце. Шмат сiл i энергii аддалi гэтаму мастацкi кiраўнiк тэатра Вiталiй Баркоўскi, галоўны мастак Пётр Анашчанка, кампазiтар Аляксандр Крыштафовiч, увесь творчы калектыў коласаўцаў. Дарэчы, у якасцi “ганаровага Несцеркi” часам выходзiць на сцэну легенда нацыянальнай сцэны народны артыст СССР Фёдар Шмакаў. 

Галоўны сюрпрыз юбiлейнага вечара, бясспрэчна, чакае прыхiльнiкаў тэатра ў вялiкай глядзельнай зале 23 лiстапада. Мастацкая частка яго ўяўляе своеасаблiвы дарагi “торт”. Ён складзены з урыўкаў са спектакляў “Тузы”, “Плошча Перамогi”, “Памiнальная малiтва”, “Адэлаiда”, “Лекар мiмаволi”, “Ён. Яна. Акно. Нябожчык”, “Дарагая Памела Кронкi”, “Ладдзя роспачы” ў пастаноўцы рэжысёра Вiталiя Баркоўскага i мастака Святланы Макаранка. А мудры i ўсенародна любiмы штурман Несцерка аддае ўсёй камандзе загад трымаць выпрабаваны i цвёрды курс коласаўцаў – быць пасламi мiру i высокай духоўнасцi як у нашай краiне, так i далёка за яе межамi. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальнаму  акадэмiчнаму  драматычнаму  тэатру  iмя  Якуба  Коласа  —  80  гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика