Адзнака ў пашпарце з дазволам на выезд з Беларусi будзе адменена 30 снежня 2007 года
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Здавалася, што ён будзе вечна ў нашых пашпартах. Перажыўшы два «замахi на сваё жыццё», дазвольны штамп пераўтварыўся ў своеасаблiвы сiмвал бюракратычнай неўмiручасцi.
Нагадаю, што яшчэ ў вераснi 2002 года Канстытуцыйны Суд Беларусi прызнаў неадпавядаючай Асноўнаму Закону краiны практыку прастаўлення ў агульнаграмадзянскiя пашпарты выязной адзнакi. На выкананне рашэння вышэйшай судовай iнстанцыi ўраду было адведзена 3 гады. Ужо з 1 студзеня 2005 года мы павiнны былi свабодна, без дазвольнага штампа выязджаць ва ўсе краiны свету. Аднак восенню 2005 года Канстытуцыйны Суд па просьбе Савета Мiнiстраў падоўжыў на нявызначаны тэрмiн жыццё выязной адзнакi. I вось, прызначана чарговая дата пахавання «неўмiручага штампа». Як паведамiў учора старшыня Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Аляксандр Паўлоўскi, дазвольны запiс у нацыянальных пашпартах будзе адменены 30 снежня 2007 года. «Заштампаваную праблему» дапаможа вырашыць увядзенне аўтаматызаванай сiстэмы пагранiчнага кантролю (АСПК). Зараз, паводле слоў галоўнага беларускага пагранічніка, аўтаматызавана 70 працэнтаў пунктаў пропуску. Праўда, дзейнiчае АСПК пакуль толькi ў палове пунктаў пропуску. Але неўзабаве, як запэўнiў генерал Паўлоўскi, гэтая сiстэма запрацуе паўсюль. Старшыня Дзяржкамiтэта пагранвойскаў падкрэслiў, што Беларусь першай на постсавецкай прасторы будзе мець аўтаматызаваную сiстэму пашпартнага кантролю такога ўзроўню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здавалася, што ён будзе вечна ў нашых пашпартах. Перажыўшы два «замахi на сваё жыццё», дазвольны штамп пераўтварыўся ў своеасаблiвы сiмвал бюракратычн |
|