Дапамога з новага пункту адлiку
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у сувязi са змяненнем памеру бюджэту пражытачнага мiнiмуму, узровень даходу, нiжэй якога можа прызначацца адрасная сацыяльная дапамога, зараз складае 99 470 рублёў.
У прыватнасцi, новы памер бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва склаў 165 790 рублёў, БПМ працаздольнага насельнiцтва — 183 720, пенсiянераў — 147 390, студэнтаў — 175 350, а дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 141 180 рублёў. Дарэчы, адзначаюць у мiнiстэрстве, новыя памеры бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму вызначаны ў цэнах верасня i будуць дзейнiчаць да 1 лютага 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у сувязi са змяненнем памеру бюджэту пражытачнага мiнiмуму, узровень д
|
|