21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спажываючы, не лiчым...

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Цi заўсёды мы цэнiм тое, чым валодаем? Гэта пытанне ўзнiкае пасля знаёмства з чарговым незалежным дакладам ААН аб развiццi чалавека за 2006 год. Нагадаем, кожны з iх прысвячаецца пэўнай надзвычай злабадзённай для чалавецтва праблеме, вырашэнне якой не церпiць прамаруджвання. Сёлета гэта — вада.

Пастка гiдралагiчнай «запазычанасцi»

Што такая з’ява, як глабальны крызiс водных рэсурсаў, iснуе i набывае ўсё больш пагражальныя памеры ў маштабах планеты, жыхары Беларусi, безумоўна, нешта чулi. I, упэўнены, не ўспрымаюць гэтыя звесткi як наблiжэнне катастрофы. Чаго-чаго, а вады ў нас хапае.

Але кантраст у водазабеспячэннi памiж багатымi i беднымi краiнамi проста ашаламляльны. Нам цяжка ўявiць, што за абцякальнай i далiкатнай фразай «адсутнасць доступу да чыстай вады» хаваецца выключная галеча. Гэта значыць, што людзям даводзiцца штодзень накiроўвацца за некалькi кiламетраў да крынiцы пiтной вады. I не факт, што яна ёсць там заўсёды. Вельмi часта даводзiцца карыстацца забруджанымi небяспечнымi бактэрыямi канавамi, катлаванамi i рэчкамi.

Рэгулярна не маюць доступу да чыстай вады 1,1 мiльярда чалавек. Яны не могуць пастаянна карыстацца ёю для наталення смагi, гатавання ежы, мыцця, звычайнай гiгiены... Каля 2,6 мiльярда чалавек не маюць доступу да палепшанай каналiзацыi. I гэтыя лiчбы маюць тэндэнцыю росту.

Попыт на ваду ў свеце расце хутчэй, чым насельнiцтва планеты. За апошнiя 100 гадоў яно павялiчылася ў 4 разы, а спажыванне вады — у 7 разоў. «Смага» выклiкана ў асноўным развiццём прамысловасцi i сельскай гаспадаркi. У вынiку не вытрымлiваецца гiдралагiчны цыкл абароту вады. Паступова дзе-нiдзе ўзнiк яе востры дэфiцыт. Ужо некалькi дзесяцiгоддзяў назiраецца гiдралагiчная «запазычанасць» чалавецтва перад прыродай. Гэта дае аб сабе знаць экалагiчнымi стрэсамi, знiжэннем узроўняў басейнаў азёр i рэк, ваданосных гарызонтаў.

97 працэнтаў водных запасаў — гэта акiяны. Астатняя частка вады схвана глыбока пад зямлёй, утрымлiваецца ў льдах Антарктыды. Запасы прэснай вады азёр i рэк складаюць менш за адзiн працэнт. Праўда, у адрозненне ад нафты, газу, вугалю i iншай сыравiны, вада — аднаўляемы рэсурс, якi знаходзiцца ў пастаяным прыродным абароце. Гiдралагiчная сiстэма планеты прапампоўвае i пераносiць на сушу ваду ў аб’ёме, якi пры ашчадным размеркаваннi дастатковы для задавальнення нашых патрэб.

Аўтары даклада адзначаюць, што ў адрозненне ад войнаў i прыродных стыхiйных бедстваў i катастроф наступствы вострага недахопу вады ў многiх рэгiёнах планеты не выклiкаюць адпаведнай рэакцыi ў цывiлiзаваным свеце. Як i голад, гэта нямая бяда. Мiж тым, брудная вада ўяўляе сабой большую небяспеку, чым нават узброеныя канфлiкты. Але, на думку аўтараў даклада, замест канкрэтных дзеянняў па выпраўленню сiтуацыi назiраецца правядзенне шматлiкiх мiжнародных канферэнцый па воднай праблематыцы. Шмат часу i сiл марнуецца на пустыя спрэчкi...

Невыпадкова ў дакладзе ўтрымлiваецца заклiк пайсцi на кардынальны крок: прызнаць дзённую норму ў 20 лiтраў пiтной вады асноўным правам чалавека. А ў блiжэйшай перспектыве распрацаваць глабальны план дзеянняў з безумоўным удзелам у яго рэалiзацыi ўсiх развiтых краiн. Каб дасягнуць цывiлiзаваных умоў забеспячэння вадой i каналiзацыяй, неабходны дадатковыя выдаткi ў памеры 10 мiльярдаў долараў ЗША штогод. Гэта менш за тую суму, якую дзяржавы планеты выдаткоўваюць на абарону ўсяго за пяць дзён! Гэта менш за палову той сумы, якую штогод жыхары багатых краiн трацяць на мiнеральную ваду.

Крызiсам не пахне, але...

— На фоне вышэй названай статыстыкi сiтуацыя з вадой у Беларусi проста цудоўная, глабальным крызiсам водных рэсурсаў, на шчасце, нават i не пахне, — лiчыць старшыня Вiлейскага раённага Савета дэпутатаў Яўген Iгнатовiч. — Сто працэнтаў насельнiцтва краiны мае доступ да бяспечнай вады, 84 працэнты — да палепшанай каналiзацыi.

Не ведаю, як вас, а мяне, шчыра кажучы, не вельмi радуе той факт, што ў Беларусi ўзровень спажывання чыстай вады на душу насельнiцтва значна вышэй сярэднееўрапейскага. Гэта гаворыць у першую чаргу аб нерацыянальным выкарыстаннi водных багаццяў. Тут ёсць над чым падумаць. I ў першую чаргу над тым, якую ваду мы спажываем, у якiх аб’ёмах, як надоўга яе хопiць?

Апошнiя словы, напэўна, могуць выклiкаць усмешку ў многiх маiх землякоў. Наш раён — асаблiвая тэрыторыя краiны па водных запасах. У нас знаходзiцца самае вялiкае ў Беларусi вадасховiшча — Вiлейскае. Яго плошча 68,4 кв. км, аб’ёмы вады — 238 млн куб. метраў. Штодзень 430 тысяч куб. метраў вады (цi 5 тон у секунду) па каналах Вiлейска-Мiнскай воднай сiстэмы пастаўляецца ў сталiцу.

Так, пакуль мы вельмi багатыя на ваду. Таму не цэнiм тое, чым валодаем. Як вядома, сярэднi нарматыў забеспячэння шматкватэрных дамоў з усiмi выгодамi павiнен складаць не менш за 180 лiтраў вады (90 гарачай i 90 халоднай) у суткi на чалавека. А вось кожны жыхар шматпавярховак нашага раёна спажывае 245 i 105 лiтраў адпаведна. Такое марнатраўства можа, на мой погляд, спынiць толькi цэтралiзаванае ўсталяванне ва ўсiх кватэрах лiчыльнiкаў вады.

У дакладзе ААН робiцца акцэнт на неабходнасць звярнуць асаблiвую ўвагу на сельскiя раёны. Яны, у параўнаннi з гарадскiм насельнiцтвам, па ўзроўню забеспячэння якаснай вадой традыцыйна знаходзяцца ў неаднолькавым становiшчы. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, больш нiзкiмi заробкамi вяскоўцаў, з другога — складанасцю i дарагоўляй правядзення сучаснага водаправода ў сельскай мясцовасцi, дзе дамы памiж сабой маюць часам значную адлегласць. Iншая справа — кампактныя гарадскiя кварталы...

Брудную ваду не адмыеш

У Вiлейскiм раёне пры непасрэдным удзеле мясцовай улады вядзецца мэтанакiраваная работа па забеспячэнню насельнiцтва вадой. Гэтаму ў многiм садзейнiчала перадача водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi на баланс раённага КУП «Вiлейскi водаканал». Прыкладна сто кiламетраў гэтых сетак знаходзiцца ў вёсках. Водаканал кантралюе работу воданапорных вежаў i калонак, каналiзацыйных станцый, артэзiянскiх свiдравiн. Сёлета пракладзена амаль тысяча метраў новага водаправода i заменена 710 метраў старых труб. Нядаўна здадзены ў эксплуатацыю свiдравiны ў вёсках Нарач, Любань i шэрагу iншых...

— На Вiлейшчыне 407 населеных пунктаў, з iх 52 маюць цэнтральнае забеспячэнне вадой. Астатнiя вёскi карыстаюцца 44 грамадскiмi i 6980 iндывiдуальнымi калодзежамi. Да апошнiх, лiчу, павiнна быць праяўлена павышаная ўвага, — гаворыць Яўген Iгнатовiч. — Многiя з калодзежаў (а хутчэй пераважная большасць) размешчаны каля дарог, побач з хлявамi, дзе ўтрымлiваецца хатняя жывёла. А таму не заўсёды маюць ахову ад забруджвання небяспечнымi для здароўя пестыцыдамi, цяжкiмi металамi i г.д. Такая карцiна, дарэчы, назiраецца ва ўсiх сельскiх раёнах.

Нельга пераацанiць ролю дзяржавы, мясцовай улады ўсiх узроўняў у падтрыманнi iнфраструктуры водазабеспячэння i каналiзацыi ў належным стане. Толькi дзякуючы дзяржаўным iнвестыцыям можна iстотна палепшыць якасць пiтной вады. Менавiта на вырашэнне ўсяго комплексу звязаных з гэтай задачай праблем i накiравана пяцiгадовая дзяржаўная праграма «Чыстая вада». Яна была зацверджана на сесii Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў.

У дакуменце вызначаны канрэтныя накiрункi, у прыватнасцi, развiццё сучасных сiстэм водазабеспячэння, ахова падземных i паверхневых крынiц вады ад забруджвання, укараненне новых тэхналогiй па ачыстцы сточных водаў.

Цяжка не пагадзiцца з высновай даклада ААН: большасць праблем з водазабеспячэннем на вёсцы абумоўлены тым, што яе насельнiцтва, як i сельская гаспадарка, былi аб’ектамi многiх эксперыментаў. Таму сёння лагiчным было б павелiчэнне iнвестыцый у вёску, у прыватнасцi, у паляпшэнне забеспячэння яе якаснай, недарагой пiтной вадой, якая адпавядае ўсiм санiтарным нормам. Гэта быў бы iстотны крок у лiквiдацыi рознiцы памiж горадам i вёскай, якi напрамую датычыцца здароўя людзей i iх камфорту.

Брудную ваду не адмыеш — гэту прымаўку аўтары даклада невыпадкова выкарысталi ў якасцi аднаго з эпiграфаў. Як напамiн усiм жыхарам Беларусi аб тым, што нашы водныя рэсурсы — нацыянальнае багацце, якое трэба зберагчы для наступных пакаленняў, каб яны з часам не трапiлi ў пастку гiдралагiчнай «запазычанасцi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi заўсёды мы цэнiм тое, чым валодаем? Гэта пытанне ўзнiкае пасля знаёмства з чарговым незалежным дакладам ААН аб развiццi чалавека за 2006 год
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика