21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людзi, якiя бягуць

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена БАРЫСЕВIЧ

Далучайцеся!

...Яны нечым падобныя адзiн да аднаго: абодва невысокага росту, худзенькiя, бадзёрыя. Нават усмiхаюцца яны падобна: светла i добразычлiва. Такiм людзям нават крышачку па-добраму зайздросцiш. Бо, шчыра кажучы, зайздросцiць сапраўды ёсць чаму! Сяргей Коваль i яго жонка Нiна Коваль — рэкардсмены Беларусi ў бегу на 100 км.

Спартыўную кар’еру яны пачалi асобна адно ад аднаго. Але нават у гэтым муж i жонка падобныя. Сур’ёзна займацца спортам Сяргей пачаў у 4-м класе. Нiна ж «пабегла» трохi пазней — у 15 гадоў. Пасля была наступная прыступка ў спартыўнай кар’еры кожнага з iх — званне майстра спорту. Яго Сяргей атрымаў у 1986 годзе ў Белай Царкве ва Украiне. А праз паўгода гэты ж «экзамен» паспяхова вытрымала i Нiна — у горадзе Ужгарадзе.

А потым быў чэмпiянат СССР 1987 года. Вось там i пазнаёмiлiся два таленавiтыя i паспяховыя спартсмены... У 1990 годзе яны пажанiлiся. А яшчэ праз год у маладой сям’i Сяргея i Нiны з’явiлася дачушка Настачка.

Пасля з’яўлення ў сям’i дзiцяцi спартыўная кар’ера нi Сяргея, нi Нiны не спынiлася. Наадварот! Iмклiва пайшла ўгору. Рэкорды за рэкордамi! У 1993 годзе Сяргей заваяваў Кубак Расii ў бегу на 100 км. Затым стаў рэкардсменам Рэспублiкi Беларусь на гэтай жа дыстанцыi. Яго час — 6 гадзiн 26 хвiлiн 59 секунд. А на чэмпiянаце Беларусi ў крытым манежы «Дынама» 5 сакавiка 1994 года Сяргей паставiў чарговы рэкорд: у бегу на 100 км у закрытым памяшканнi. На гэты раз — сусветны! Час — 6 гадзiн 38 хвiлiн 55 секунд. I Сяргей застаўся ў гiсторыi першым беларусам, якi ўдзельнiчаў у чэмпiянаце свету у бегу на 100 км у Японii. Дарэчы, Нiна ад мужа таксама не адстае. Яна — рэкардсменка краiны ў бегу на 100 км сярод жанчын.

А маленькую дачушку бацькi к спорту таксама прывучылi. Ды яшчэ як! Займацца бегам Насця пачала... у 2 гады! «Помню, аднойчы Насцi за перамогу ў адным з прабегаў уручалi торт, дык яна яго i трымаць не магла! Зусiм маленечкая была. А ўжо бегала i першыя месцы займала!» — весела расказвае Нiна. Дарэчы, Насця i зараз добра выступае на спаборнiцтвах. Напрыклад, яна стала лепшай у мiнi-марафоне на 4,2 км на Мiнскiм мiжнародным марафоне ва ўзроставай катэгорыi да 18 гадоў.

На маё пытанне аб мэтазгоднасцi пераезду i выступлення за мяжой спартсмены, загадкава ўсмiхаючыся, у адзiн голас адказваюць: «Не-не, мы патрыёты! I пераязджаць нiкуды не збiраемся».

...Пакуль Нiна i Сяргей часова не выступаюць: узялi тайм-аўт. Яно i зразумела: сур’ёзных спраў назбiралася шмат. Па-першае, зусiм нядаўна сям’я пераехала ў новую кватэру ў Сухараве. Сям’я, мiж iншым, 19 гадоў прастаяла ў чарзе на кватэру! У Сухараве спартсменаў-экстрэмалаў асаблiва радуе... блiзкi лес. «Каб на трэнiроўкi было зручна бегаць», — тлумачыць Нiна. Дагэтуль жа спартсмены жылi ў iнтэрнаце для медработнiкаў на плошчы Казiнца, а трэнiравалiся ў парку на паўднёвай ускраiне Мiнска.

Па-другое, пэўных намаганняў патрабуе адноўлены ў студзенi гэтага года па iнiцыятыве Сяргея Клуб аматараў бегу «Вiкторыя» Кастрычнiцкага раёна. «Жыхары раёна пастаянна тэлефануюць i дзякуюць, што «Вiкторыю» адрадзiў...» — сцiпла прызнаецца Сяргей. А Клуб сапраўды iмклiва i паспяхова развiваецца. Зараз «Вiкторыя» — гэта больш за сотню бегуноў-аматараў з усёй Беларусi, 8 фактычна «iнтэрнацыянальных» прабегаў за год. У маi ў Iнтэрнэце з’явiўся яшчэ i сайт Клуба, дзе можна даведацца пра будучыя прабегi, убачыць «свежыя» фота з апошнiх прабегаў. Хутка пабачыць свет i спецыяльная газета для аматараў бегу. Гэта таксама iдэя Сяргея Коваля: «Мы павiнны даць нашым бегунам якасную, цiкавую i карысную iнфармацыю пра аматарскi бег. Людзi павiнны ведаць генiяльных бегуноў!». Зараз Сяргей Коваль актыўна наладжвае сувязi з суседняй Польшчай. «Будзе i на нашай вулiцы свята», — усмiхаецца шчаслiвы Сяргей.

Чаму ж усё-такi бег стаў справай усяго жыцця для Сяргея i Нiны? «Ды таму што гэта самы дэмакратычны вiд спорту! — упэўнены муж i жонка. — Каб бегаць, не трэба нi спецыяльнай формы, нi спецыяльных памяшканняў. Бег ураўнiвае ўсiх. Бегчы можа i стары, i малы. Бег паляпшае здароўе. Бег узнiмае настрой. Бег — гэта жыццё».

...На вулiцы прыемны вечар, сонца кiдае водблiскi на ўсё вакол. I настрой ад гэтага жыццесцвярджальны. У такое надвор’е прыемна гуляць па вулiцы. Альбо бегчы. Нават лепш бегчы. Асаблiва калi глядзiш на спартыўную сям’ю Коваляў. Ну што, пабеглi?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Яны нечым падобныя адзiн да аднаго: абодва невысокага росту, худзенькiя, бадзёрыя. Нават усмiхаюцца яны падобна: светла i добразычлiва. Такiм людзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика