Галоўным на пасяджэннi ВДС 15 снежня ў Маскве будзе блок бюджэтных пытанняў
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк кiраўнiка прадстаўнiцтва Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы ў Мiнску Анатоль Камiсарчук.
Што датычыцца Канстытуцыйнага акта i ўвядзення адзiнай валюты, то «па ўзгадненню бакоў у парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета гэтыя пытаннi не ўключалiся», — заявiў Анатоль Камiсарчук. Усяго ў парадку дня пасяджэння ВДС 10 пытанняў, сярод якiх асноўныя — праект саюзнага бюджэту на 2007 год, справаздача Савета Мiнiстраў Саюза аб выкананнi бюджэту за 2004 год i новая рэдакцыя парадку фармiравання i выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы, адзначыў Анатоль Камiсарчук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк кiраўнiка прадстаўнiцтва Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы ў Мiнску Анатоль Камiсарчук |
|