Сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны можа адбыцца ў лютым-сакавiку 2007 года
Сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны Аляксандра Лукашэнкi i Вiктара Юшчанкi можа адбыцца ў Чарнобылi ў лютым-сакавiку 2007 года, заявiў учора кiраўнiк Сакратарыята прэзiдэнта Украiны Вiктар Балога ў час сустрэчы з кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзем Нявыгласам.
Вiктар Балога падкрэслiў, што пасля нядаўна праведзенай сустрэчы ў Кiеве з Генадзем Нявыгласам ён праiнфармаваў аб вынiках перагавораў прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанку. Украiнскi лiдар сказаў, што трэба тэрмiнова ехаць у Беларусь, умацоўваць двухбаковыя адносiны, а таксама што ў дзвюх краiн вельмi шмат агульнага. На думку ўкраiнскага боку, з Беларуссю склалiся добрыя дружалюбныя, добрасуседскiя адносiны, але шмат праблем, якiя патрабуюць вырашэння. Вiктар Балога падкрэслiў: «Мы разгледзiм пытанне аб вiзiце Прэзiдэнта Беларусi ва Украiну. Аб гэтым мы гаварылi ў час сустрэчы ў Кiеве. Напэўна, мы будзем планаваць вiзiт прыкладна на люты-сакавiк 2007 года». Паводле яго слоў, чарнобыльская праблема — гэта праблема i Украiны, i Беларусi, i ўсяго еўрапейскага супольнiцтва. Другi блок пытанняў, якiя ўкраiнскi госць плануе абмеркаваць ў Мiнску, — гэта ўкараненне новых тэхналогiй па будаўнiцтву палацаў спорту, па развiццю хакея. «Усё тое добрае, што ёсць у гэтым напрамку ў Беларусi, мы прывядзём ва Украiну i будзем разам з вашымi будаўнiкамi развiваць», — адзначыў Вiктар Балога.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны Аляксандра Лукашэнкi i Вiктара Юшчанкi можа адбыцца ў Чарнобылi ў лютым-сакавiку 2007 года, заявiў учора кiраў |
|