Вадзiцеля прывязалi да дрэва...
Iгар ГРЫШЫН
У незайздроснай сiтуацыi апынуўся мiнчанiн, якога крымiнальнiкi кiнулi ў лесе, прывязаўшы да дрэва.
Няшчасце здарылася з мужчынам, якi падвозiў на «Мiцубiсi» чацвярых невядомых: а палове трэцяй ночы паблiзу пасёлка Сосны яму накiнулi на шыю вяроўку i пад пагрозай нажа забралi грошы, сотавы тэлефон, банкаўскаю картку. Злачынцы завезлi сваю ахвяру ў лес паблiзу вёскi Возера Уздзенскага раёна, прывязалi да дрэва, а самi знiклi на яго аўтамабiлi. Знайшлi зламыснiкаў праваахоўнiкi ўжо ў Брэсце: у ходзе ўведзенага плана «Перахват» у расшукваемай машыне былi затрыманы двое 19-гадовых непрацуючых мясцовых жыхароў. Іх саўдзельнiкi — таксама двое непрацуючых 19-гадовых брастаўчан — затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У незайздроснай сiтуацыi апынуўся мiнчанiн, якога крымiнальнiкi кiнулi ў лесе, прывязаўшы да дрэва |
|