Безальтэрнатыўным кандыдатам будзе складана
Барыс ПРАКОПЧЫК
ПЕРАД ВЫБАРАМ У 3093 акругах па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Гродзеншчыне быў вылучаны 3251 кандыдат, аднак не ўсе з iх атрымалi права на барацьбу за давер выбаршчыкаў.Пасля праверкi акруговымi i тэрытарыяльнымi выбарчымi камiсiямi адпаведнасцi дакументаў аб вылучэннi кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням выбарчага заканадаўства, а таксама дакладнасцi бiяграфiчных звестак i ўказаных звестак аб даходах i маёмасцi зарэгiстраваны 3174 кандыдаты ў дэпутаты. На 60 мандатаў у абласны Савет — 81 прэтэндэнт, на 574 у раённыя — 593, на 30 у Гродзенскi гарадскi — 60, на 40 у гарадскiя (гарадоў раённага падпарадкавання) — 40, на 185 у пасялковыя — 189 i на 2204 у сельскiя Саветы — 2211. Паводле iнфармацыi старшынi абласной выбарчай камiсii Леанiда Лучыны, найбольш распаўсюджанымi парушэннямi, з-за якiх было адмоўлена ў рэгiстрацыi кандыдатам у дэпутаты, з’яўлялiся няправiльнае ўказанне даходаў i неправамоцнасць подпiсаў грамадзян. На яго думку, безальтэрнатыўным кандыдатам будзе нават больш складана ў параўнаннi з тымi акругамi, дзе ёсць канкурэнцыя, паколькi iм трэба набраць больш за 50 працэнтаў галасоў. А вось кандыдату, у якога ёсць канкурэнт, дастаткова любой большасцi. Сярод зарэгiстраваных кандыдатаў у дэпутаты больш за палову (52,5 працэнта) раней ужо з’яўлялiся дэпутатамi, а 6 чалавек — грамадзяне Расiйскай Федэрацыi. Амаль 40 працэнтаў кандыдатаў — гэта работнiкi сельскай гаспадаркi, 11 — прадстаўнiкi прамысловасцi, транспарту i будаўнiцтва, 14,4 — адукацыi, 9,4 — аховы здароўя i сацыяльнай абароны, 4,5 — ваеннаслужачыя i работнiкi праваахоўных органаў, 13,64 — служачыя дзяржаўных органаў, 0,63 — непрацуючыя (акрамя пенсiянераў i студэнтаў), а 15,5 працэнта кандыдатаў прадстаўляюць iншыя сферы дзейнасцi. Цяпер праходзiць этап перадвыбарнай агiтацыi. Мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па ўзгадненню з адпаведнымi выбарчымi камiсiямi вызначаны памяшканнi для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамi, выдзелены месцы для размяшчэння агiтацыйных друкаваных матэрыялаў. Можна сустракацца з выбаршчыкамi i на рынках, вулiцах, але, адзначыў Леанiд Лучына, толькi па ўзгадненню з мясцовымi органамi ўлады. З заклiкам прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў да жыхароў Гродзеншчыны звярнулася абласное грамадскае аб’яднанне «Белая Русь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 3093 акругах па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Гродзеншчыне быў вылучаны 3251 кандыдат, аднак не ўсе з iх атрымалi права на барацьбу за даве |
|