Дэкларацыю лепш запаўняць у першы месяц года
Сяргей КУРКАЧ
Згодна з заканадаўствам рэспублiкi, па заканчэннi каляндарнага года пэўная частка работнiкаў краiны павiнна прадаставiць у падатковы орган дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе.
Паводле слоў начальнiка ўпраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi Марыны Грыгарчук, сёлета запаўняць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе павiнны фiзiчныя асобы, якiя атрымлiвалi даходы з дзвюх i больш крынiц, а iх сума перавысiла 7 млн 360 тысяч 10 рублёў. Нагадаю, што дэкларацыю трэба падаць не пазней чым да 1 сакавiка ўключна. Калi грамадзянiн забыў пра тыя цi iншыя даходы i не зусiм дакладна адлюстраваў iх у сваёй дэкларацыi, тады да 15 красавiка можна падаць удакладненую дэкларацыю. Да 1 мая жыхары краiны атрымаюць паведамленне ад падатковай службы. А вось да 15 мая падаткаплацельшчыкi павiнны цалкам разлiчыцца па падатках у бюджэт. Сёлета дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе пададуць каля 500 тысяч жыхароў нашай краiны. Зрэшты, летась у падатковыя iнспекцыi было пададзена каля 180 тысяч дэкларацый. Павелiчэнне колькасцi дэкларантаў адбудзецца галоўным чынам за кошт тых работнiкаў, якiя ў мiнулым годзе не атрымлiвалi падатковыя сацыяльныя i маёмасныя льготы па месцы асноўнай працы. Сёлета такая катэгорыя работнiкаў будзе вымушана падаваць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе ў падатковы орган, каб атрымаць падатковыя льготы. Зараз падатковыя iнспекцыi працягваюць работу ў звычайным рэжыме. Аднак пачынаючы з 12 лютага iнспекцыi пачнуць працаваць у буднi да 20.00, а ў выхадныя — да 15.00. Марына Грыгарчук раiць падаткаплацельшчыкам, якiя разлiчваюць на атрыманне падатковых iльгот, звяртацца ў iнспекцыi ў першы месяц года, каб не трапiць у чэргi ў лютым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з заканадаўствам рэспублiкi, па заканчэннi каляндарнага года пэўная частка работнiкаў краiны павiнна прадаставiць у падатковы орган дэкларацыю
|
|