10 гадоў турмы з канфiскацыяй
Суд Ленiнскага раёна горада Магiлёва асудзiў групу з чатырох чалавек, якая гандлявала наркатычнымi сродкамi. Кожны з iх атрымаў у якасцi пакарання 10 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.
Як паведамiла прэс-група КДБ, затрыманне злачыннай групоўкi адбылося ў леташнiм маi ў вынiку аперацыi супрацоўнiкаў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь па выкараненню незаконнага абароту наркатычных рэчываў. Жыхары Гомеля i Магiлёва тады спрабавалi збыць буйную партыю метадону. За кiлаграм наркотыка яны мелi намер атрымаць 65 тысяч долараў. Удалося выявiць наступнае: усе чацвёра — асобы цыганскай нацыянальнасцi, i трое з iх — маладыя людзi, якiя нiдзе не працавалi. Толькi 52-гадовая жанчына была зарэгiстравана iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Пры яе асабiстым вобыску былi знойдзены 792,61 грама метадону i 214,03 грама дымедролу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Ленiнскага раёна горада Магiлёва асудзiў групу з чатырох чалавек, якая гандлявала наркатычнымi сродкамi |
|