Увесь камплект узнагарод — у нашых бiятланiстаўСпорт-тайм На зiмовай Унiверсiядзе ў Турыне беларуска Надзея Скардзiно стала сярэбраным прызёрам у гонцы на 15 кiламетраў. Наш бiятланiст Сяргей Новiкаў заняў першае месца ў гонцы на 20 кiламетраў. Дарэчы, на этапе Кубка свету ў Славенii беларуская страляючая лыжнiца Наталля Сакалова здабыла «бронзу» ў гонцы праследавання.Нечаканая адстаўка Любамiр Покавiч адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера мiнскага хакейнага клуба «Дынама», нягледзячы на тое, што каманда разам з настаўнiкам заваявала кубак Беларусi i зараз знаходзiцца ў тройцы лiдараў нацыянальнага першынства. Кiраўнiцтва «бела-блакiтных» пакуль не дало афiцыйнага тлумачэння развiтання са славацкiм спецыялiстам. Магчыма, гэта звязана з запланаванымi спалучэннямi трох сталiчных дружын для выступлення ў расiйскай вышэйшай лiзе. Пакуль кiраваць iгракамi будуць Аляксандр Андрыеўскi i Алег Мiкульчык. З «мiнеральнай» каманды ў «рачную» Хутчэй за ўсё галоўным трэнерам гродзенскага футбольнага клуба «Неман» стане былы настаўнiк ждановiцкай «Дарыды» Людас Румбуцiс. Рашэнне кiраўнiцтва каманды прыме ў блiжэйшы час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На зiмовай Унiверсiядзе ў Турыне беларуска Надзея Скардзiно стала сярэбраным прызёрам у гонцы на 15 кiламетраў. Наш бiятланiст Сяргей Новiкаў заняў пе
|
|