Цэны на бензiн: плюс 4,5—5 працэнтаў
Iгар ГРЫШЫН
З 20 студзеня ў рэспублiцы зацверджаны новыя свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты i рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз аўтазаправачныя станцыi.
Паводле iнфармацыi канцэрна «Белнафтахiм», новая цана бензiну А-76 (Н-80), якi рэалiзуецца праз АЗС, цяпер складае 1470 рублёў за 1 лiтр (плюс 5 працэнтаў), 1 лiтр бензiну А-92 каштуе 1840 рублёў (плюс 4,5 працэнта), бензiн А-95 — 2100 рублёў (плюс 5 працэнтаў), дызельнае палiва — 1470 рублёў (плюс 5 працэнтаў). Як зазначаюць спецыялiсты, павышэнне цаны на нафтапрадукты звязана з ростам цаны на нафту з увядзеннем увазной мытнай пошлiны на нафту Расiйскай Федэрацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 20 студзеня ў рэспублiцы зацверджаны новыя свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты i рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз аўтазапра
|
|