Услед за БПМ — пераразлiк «дзiцячых»
Сяргей ГРЫБ
У сувязi са змяненнем памеру бюджэту пражытковага мiнiмуму ў Беларусi адбудзецца пераразлiк дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец.
У прыватнасцi, «стандартны» памер штомесячнай дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў вызначаны ў 110 830 рублёў. Адначасова аднаразовая дапамога пры нараджэннi 1-га i 2-га дзiцяцi складзе 341 000, пры нараджэннi 3-га i наступных дзяцей — 511 500 руб., аднаразовая «заахвочвальная» дапамога мацi, якая стала на ўлiк у жаночай кансультацыi да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, да нараджэння 1-га цi 2-га дзiцяцi зараз адпавядае 170 500, а «заахвочвальная» дапамога пры нараджэннi 3-га i наступных дзяцей — 255 750 рублёў. Пры гэтым, зазначыла Таццяна Шэметавец, узгаданыя памеры дапамог будуць дзейнiчаць з 1 лютага па 30 красавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са змяненнем памеру бюджэту пражытковага мiнiмуму ў Беларусi адбудзецца пераразлiк дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей |
|