Фiнансавыя ўкладаннi ў аграгарадкi павiнны поўнасцю акупляцца
Гэта адзначыў 4 лютага Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкi ў Магiлёўскую вобласць. У цэнтры ўвагi кiраўнiка дзяржавы знаходзiлiся пытаннi развiцця аб’ектаў аграпрамысловага комплексу i сацыяльнай сферы вёскi.
Аляксандр Лукашэнка з борта верталёта агледзеў гаспадаркi i вытворчыя комплексы Магiлёўшчыны. Але непасрэднай мэтай гэтай паездкi было азнаямленне са станам спраў у Шклоўскiм раёне. Пасля прыбыцця ў ААТ «Александрыйскае» — найбуйнейшае сельгаспрадпрыемства раёна — Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу губернатара рэгiёна на тое, што затраты на сацыяльную сферу з часам павiнны поўнасцю акупляцца за кошт эфектыўнай вытворчасцi. Старшыня абласнога выканаўчага камiтэта Барыс Батура растлумачыў, што асноўную частку расходаў на сацыяльную сферу займае фiнансаванне будаўнiцтва жылля: у 2006 годзе ў вёсцы Александрыя было пабудавана 34 жылыя дамы, у вёсцы Вялiкi Мяжнiк — 15. Прэзiдэнт папярэдзiў чыноўнiкаў: перакосаў i нерацыянальнага расходавання сродкаў у фiнансаваннi сацыяльнай сферы ў вёсцы быць не павiнна. Сёння «Александрыйскае» — сельгаспрадпрыемства, якое актыўна развiваецца, прыклад паспяховага аб’яднання некалькiх гаспадарак: ААТ «Александрыйскае» ўтворана ў вынiку злiцця трох невялiкiх закрытых акцыянерных таварыстваў. За 2006 год тэмп росту валавой прадукцыi склаў 193,5 працэнта. Кiраўнiк дзяржавы наведаў малочнатаварны комплекс у вёсцы Мяжнiк, дзе азнаёмiўся з перспектывамi развiцця ААТ «Александрыйскае». Былi разгледжаны пытаннi будаўнiцтва новых фермаў з выкарыстаннем перадавых тэхналогiй. Аляксандр Лукашэнка цiкавiўся дысцыплiнай на вытворчасцi, кадравай забяспечанасцю i прафесiйнай падрыхтоўкай спецыялiстаў для работы на такiх фермах. У 2005 годзе была праведзена рэканструкцыя малочнатаварнага комплексу «Александрыя», у 2006 годзе — здадзены ў эксплуатацыю аналагiчны комплекс «Мяжнiк». Пачата будаўнiцтва комплексаў «Стараселле» з тэрмiнам уводу ў жнiўнi 2007 года i «Слабодка». Таксама ўзводзiцца буйны свiнагадоўчы комплекс. Плануецца, што ў 2008 годзе малочнатаварныя комплексы «Александрыя» i «Мяжнiк» выйдуць на праектную магутнасць, што дасць магчымасць значна павялiчыць iх рэнтабельнасць. Акупнасць праектаў выручкай ад рэалiзацыi малака ў сярэднiм складзе не больш як 8 гадоў, чыстым прыбыткам — 11 гадоў. Чаканая рэнтабельнасць вытворчасцi малака пры выхадзе комплексаў на праектную магутнасць — не менш як 33 працэнты. Кiраўнiк дзяржавы пабываў на месцы будаўнiцтва новага аўтамабiльнага моста праз Днепр па дарозе Копысь—Александрыя. Плануецца, што ўзвядзенне гэтага выключна важнага для развiцця рэгiёна аб’екта завершыцца ў жнiўнi 2007 года. Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў сацыяльныя аб’екты аграгарадка Александрыя, уведзенага ў эксплуатацыю ў 2006 годзе. Прэзiдэнт агледзеў урачэбную амбулаторыю, дом бытавога абслугоўвання, дзе сёння мясцовыя жыхары могуць скарыстацца 19 вiдамi паслуг. Кiраўнiк дзяржавы пабываў у Александрыйскiм цэнтры культуры i вольнага часу, а таксама ва ўнiверсальным спартыўным цэнтры, якi адкрыецца ўжо ў блiжэйшы час. Тут створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам. Акрамя спартыўнай залы комплекс мае 25-метровы басейн на 4 дарожкi. Ён пабудаваны зыходзячы з таго, што займацца ў гэтым цэнтры будуць жыхары некалькiх населеных пунктаў Шклоўскага раёна з агульнай колькасцю больш як 2200 чалавек. Завяршаючы наведванне Шклоўскага раёна, беларускi лiдар агледзеў зернесушыльны комплекс, якi будуецца, i дзеючы мехдвор. У размове з прадстаўнiкамi мясцовых органаў улады Прэзiдэнт указаў на неабходнасць рацыянальнага падыходу пры выкарыстаннi сродкаў на будаўнiцтва аграгарадкоў, сацыяльных i вытворчых аб’ектаў у сельскай гаспадарцы. «Усё павiнна быць абсалютна кампактным i не затратным — вось сутнасць работы ў вёсцы. Можна «загнаць» сюды мiльярды, але як хутка гэтыя грошы акупяцца? А ўсе ўкладаннi ў аб’екты АПК павiнны акупляцца», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзначыў 4 лютага Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкi ў Магiлёўскую вобласць. У цэнтры ўвагi кiраўнiка дзяржавы знаходзi |
|