21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАВОДКА Ў IНДАНЕЗII

Каля 75 працэнтаў плошчы Джакарты ў вынiку моцных сезонных пралiўных дажджоў i, як вынiк, разлiву 13 рэчак, апынулiся пад вадой.

Па даных на вечар панядзелка, 30 чалавек загiнулi i каля 350 тысяч вымушаны пакiнуць свае дамы. Улады заяўляюць, што робяць усё магчымае, але яны фiзiчна не ў стане справiцца з самай моцнай паводкай за ўсю гiсторыю горада, у якiм пражывае 12 мiльёнаў чалавек. Многiя жыхары сталiцы перабiраюцца на верхнiя паверхi i дах у чаканнi спаду вады.

БОМБА ПА ПОШЦЕ

У адзiн з лонданскiх офiсаў прыйшоў канверт, у якiм аказалася бомба.

Яна ўзарвалася, калi жанчына адкрывала паштоўку. Iнцыдэнт адбыўся на Вiкторыя-стрыт, у будынку, якi знаходзiцца ў 180 метрах ад Скотланд-Ярда. Пацярпелая накiравана з лёгкiмi раненнямi ў бальнiцу, жыццю яе нiчога не пагражае.

«ТРЭНIРУЙСЯ НА... КОШКАХ!»

На сайце рэспублiканскай выбарчай камiсii Эстонii пачалося галасаванне за кандыдатаў у... лясны парламент.

У выбарах прымаюць удзел тры партыi: парнакапытныя (кабан, лось i алень), драпежнiкi (воўк, рысь, мядзведзь i лiса) i грызуны (пацук, мыш i вавёрка). Такiм чынам ЦВК вырашыў праверыць сiстэму электроннага галасавання перад выбарамi ў «чалавечы» парламент, якiя адбудуцца ў канцы лютага.

АМЕРЫКАНЕЦ З’ЕЎ 182 КРЫЛЬЦЫ

23-гадовы Джо Чэснат з Сан-Хасэ выйграў Кубак Крыла — спаборнiцтвы па абжорству, якiя праходзяць штогод у Фiладэльфii (ЗША).

За фiксаваны час ён з’еў больш за ўсiх — 182 — курыныя крыльцы. «Я люблю есцi. Сёння я глытаў крыльцы цалкам, грыз косцi,» — адзначыў Чэснат. Пераможцу была ўручана карона, упрыгожаная гумавымi курамi.

БРЫТАНЦЫ — РЭКАРДСМЕНЫ

Кожны брытанец штогод знiшчае 17,6 кiлаграма туалетнай паперы, што ў два з паловай раза больш за сярэднееўрапейскiя паказчыкi.

Спажыванне яе ў Вялiкабрытанii складае 110 рулонаў на чалавека ў год. Гэта ў 25 разоў больш, чым на Украiне, жыхары якой абмежавалiся ўсяго чатырма з паловай рулонамi. У сярэднiм у краiнах Заходняй Еўропы спажыванне гэтага прадукту складае 12,4 кiлаграма. Сярод новых членаў ЕС больш за ўсiх расходуюць жыхары Балтыi — 3,9 кiлаграма ў год, а вось эканомныя немцы затрачваюць у тры разы менш — 1,3 кiлаграма. Паводле даных даследаванняў, спажыванне туалетнай паперы ў Заходняй Еўропе вырасла за апошняе дзесяцiгоддзе на 40 працэнтаў. Прычынай гэтаму, мяркуюць спецыялiсты, сталі крэатыўныя дызайнерскiя рашэннi па афармленню тавару.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 75 працэнтаў плошчы Джакарты ў вынiку моцных сезонных пралiўных дажджоў i, як вынiк, разлiву 13 рэчак, апынулiся пад вадой
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика