Колькасць сем’яў, якiя атрымлiвалi субсiдыi на аплату камунальных паслуг, летась скарацiлася на 3
Вольга СРЭДНЕВА, БЕЛТА
У Беларусi ў 2006 годзе безнаяўныя субсiдыi на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымалi больш як 113,1 тыс. сем’яў, што на 37 працэнтаў менш, чым у 2005 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва ўпраўленнi эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi.
Абумоўлена гэта апераджальным тэмпам росту даходаў насельнiцтва ў параўнаннi з ростам кошту паслуг ЖКГ, растлумачылi ў мiнiстэрстве. Нагадаем, што права на атрыманне такiх субсiдый маюць тыя грамадзяне, у якiх плата за жыллёва-камунальныя паслугi перавышае 25 працэнтаў сукупнага даходу сям’i. Паводле даных спецыялiстаў, агульная сума прадастаўленых за мiнулы год безнаяўных жыллёвых субсiдый склала Br3,05 млрд. Гэта на 36,4 працэнта менш, чым у 2005 годзе. Сярэдняя сума налiчанай субсiдыi на адну сям’ю ў цэлым па рэспублiцы павялiчылася на 1 працэнт i дасягнула Br27 тыс. Найбольшая колькасць сем’яў, што атрымалi безнаяўныя субсiдыi, у мiнулым годзе зафiксавана ў Брэсцкай i Магiлёўскай абласцях — адпаведна 20,854 тыс. i 20,448 тыс., найменшая — у Мiнску i Гродзенскай вобласцi — адпаведна 10,324 тыс. i 10,799 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў 2006 годзе безнаяўныя субсiдыi на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымалi больш як 113,1 тыс. сем’яў, што на 37 працэнтаў менш, чым у |
|