21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзмiтрый ТАТУР: «З балельшчыкамi нам усё па сiлах»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

У сталiчным футбольным манежы ўсё гатова да старту матча 1/8 фiналу розыгрышу Кубка Дэвiса. З 24 студзеня наша каманда штодня трэнiруецца на «хуткiм» корце, каб падысцi да сустрэчы са шведамi ў самай добрай форме. Гульня будзе прынцыповай асаблiва для лiдара нашай зборнай Максiма Мiрнага, бо яму давядзецца згуляць супраць свайго даўняга напарнiка ў розных тэнiсных турнiрах Йонаса Б’ёркмана.

Наколькi падрыхтаваныя беларусы да матча, я вырашыла пацiкавiцца ў капiтана каманды Дзмiтрыя Татура. На корт прыйшла ў панядзелак, якраз падчас трэнiроўкi, таму, пакуль чакала Дзмiтрыя Анатольевiча, сачыла, наколькi зладжана гуляюць у пары Максiм Мiрны i Уладзiмiр Валчкоў супраць маладых тэнiсiстаў — 19-гадовага Сяргея Тарасевiча (ён ужо быў у саставе беларускiх тэнiсiстаў на матчах супраць зборных Iспанii i Аўстралii) i навiчка каманды 18-гадовага Паўла Катлярова. Пiльна сачылi за гульнёй i бацька Максiма Мiкалай Мiрны, i экс-капiтан нашай зборнай Сяргей Цяцерын, а таксама Андрэй Каратчэня, якi некалi таксама быў у саставе каманды (ён, або Павел Iваноў могуць яшчэ трапiць у зборную, бо капiтан мае права змянiць састаў за гадзiну да жараб’ёўкi. — Аўт.). Здавалася, Максiм кантраляваў кожны сантыметр на корце i не дазваляў мячу ўпасцi. Маладым цяжка было ўзяць падачу вопытнага тэнiсiста, ад чаго яны кiдалi ракеткi на корт. Адрываць ад трэнiровачнага працэсу iгракоў я не стала, таму пагутарыла толькi з капiтанам нашай каманды. Аднак i гэтага хапiла, каб зразумець: для нашых тэнiсiстаў аўтарытэтаў у спартыўным свеце не iснуе i нават сямiразовым пераможцам — шведам — яны збiраюцца даць сапраўдны бой:

— Калi не верыць у сваю перамогу, не трэба нават выходзiць на корт, — адразу заявiў Дзмiтрый Анатольевiч. — Канешне, шведы — сур’ёзныя сапернiкi, таму мы зараз i рыхтуемся з усiх сiл да сустрэчы з iмi.

— Вы спецыяльна ездзiлi на адкрыты чэмпiянат Аўстралii, каб паглядзець на шведскiх iгракоў. Якое ўражанне ў вас склалася пасля знаёмства з iх стылем гульнi?

— Шведы перш за ўсё — байцы з устойлiвым нардычным характарам. Iх вывесцi з сябе цяжка, бо яны трымаюцца з самага пачатку матча i да яго завяршэння. Нашы сапернiкi — тытулаваныя iгракi, якiя прайшлi сотнi турнiраў i маюць вялiкiя заслугi ў тэнiсе. Яны цудоўна падрыхтаваныя фiзiчна. Iх козырам я б назваў удар злева.

— Шведы добра гуляюць на хуткiм пакрыццi. Значыць, мы губляем сваю перавагу, бо мiнулым нашым сапернiкам мiнскi корт не паддаўся, яны назвалі яго занадта хуткiм...

— Спадзяюся, што мы згуляем лепей. Усё ж матч праходзiць дома, пры родных балельшчыках, якiх вельмi хацелася б парадаваць.

— Якiмi вынiкамi жараб’ёўкi вы былi б задаволены?

— Не будзем засмучацца нi ў якiм выпадку. Калi так будзе, значыць, так i павiнна быць.

— Максiм Мiрны казаў, што супраць Б’ёркмана яму будзе вельмi цяжка гуляць псiхалагiчна, бо яны даўно гуляюць разам у парным разрадзе i сталi як браты. Што, на ваш погляд, можа дапамагчы ў гэтай сiтуацыi лiдару нашай каманды?

— У гэтай складанай псiхалагiчнай абстаноўцы i павiнны згуляць сваю ролю гледачы, вялiкая падтрымка на трыбунах.

— Аднак вы казалi, што шведы вельмi стойкiя псiхалагiчна...

— Зламаць магчыма любога.

— У якой форме знаходзяцца нашы тэнiсiсты? Магчыма, у кагосьцi ёсць траўмы?

— Пакуль нiякiх хваляванняў наконт стану асноўных iгракоў (Мiрнага i Валчкова) у мяне няма, а вось наш рэзерв ... Тэнiсiсты, якiя знаходзяцца на лаўцы запасных, аддаюць перавагу больш маруднаму пакрыццю. Гэта мiнус нашай моладзi. Спадзяюся, што Валодзя i Максiм, як яны гэта неаднаразова рабiлi, выйдуць на корт з цудоўным настроем i стануць героямi.

— У нашай каманды ёсць дэбютант. Раскажыце, калi ласка, пра яго.

— Павел Катляроў зараз iдзе чацвёртым у рэйтынгу пасля Мiрнага, Iванова i Валчкова. Калi такi малады тэнiсiст зарабляе ачкi i мае высокi рэйтынг, значыць, ён нездарма трэнiруецца i з часам ператворыцца ў прафесiянала.

— На трэнiроўцы я бачыла, як Максiм увесь час камандаваў, хто адбiвае (ён цi Вова), паводзiў сябе як сапраўдны лiдар, але пад такiм напорам маладыя iгракi могуць разгубiцца...

— Маладым трэба даказваць, што яны нездарма знаходзяцца ў камандзе побач з нашымi лiдарамi, i пераймаць у iх вопыт, а не губляцца i апускаць рукi. Нiякай дзедаўшчыны ў адносiнах да навiчкоў у нас няма. Нават мячыкi збiраюць не маладыя iгракi, а трэнеры (усмiхаецца).

— У чым заключаецца ваша роля як капiтана каманды?

— Тэнiс вельмi iндывiдуальны вiд спорту, таму трэба добрая атмасфера, каб iгракi паважалi адзiн аднаго. У гэтым плане, спадзяюся, мне ўдаецца стварыць сапраўдны таварыскi калектыў, адзiную каманду. А што датычыцца трэнiровачнага працэсу... Канешне, калi хтосьцi робiць нешта няправiльнае, адбываюцца памылкi, магу падказаць, мы гэта абмяркуем, але ў мяне няма нават прыблiзна такога ж iгравога вопыту, якi ёсць у Валодзi i Макса, а тым больш такiх дасягненняў, таму яны самi сабе настаўнiкi i памочнiкi адзiн аднаму на корце. Я побач, калi трэба, але яны даўно ўжо прафесiяналы, самi ўсё разумеюць.

Тут (было каля 17 гадзiн) у памяшканне ўвайшлi шведскiя iгракi, сталi размiнацца, пры гэтым iх практыкаваннi хутчэй нагадвалi нейкую забаву. Яны шмат смяялiся i жартавалi, быццам прыехалi не на адказны матч, а ў госцi да даўнiх сяброў, таму я не ўтрымалася i пацiкавiлася ў капiтана нашай каманды, чым ён растлумачыць такi цудоўны настрой сапернiкаў.

— Яны заўжды былi камунiкабельнымi i псiхалагiчна ўпэўненымi ў сабе. Чаго iм засмучацца? Канешне, шведы вясёлыя, сабраныя, падцягнутыя, натрэнiраваныя хлопцы...

— Да сустрэчы на корце засталося два днi. Што яшчэ не зроблена?

— Трэба наведаць афiцыйную вячэру ў сераду, а ў чацвер прайсцi жараб’ёўку. У пятнiцу мы будзем гатовыя на сто працэнтаў.

— У нашых тэнiсiстаў вялiкая армiя прыхiльнiкаў. Нездарма беларусы выйграюць дома нават у самых складаных сапернiкаў, у прыватнасцi, расiян, дзеючых уладальнiкаў Кубка. Што б вы хацелi сказаць нашым балельшчыкам перад гульнёй?

— (Задумваецца.) Са шведамi будзе гуляць вельмi цяжка, але калi кожны балельшчык прыйдзе на матч з чыстым сэрцам i думкаю падтрымаць нашу зборную, я веру, што гэта паўплывае на настрой нашай каманды i вынiк матча. Разам усё ў нас атрымаецца, таму абавязкова прыходзьце на гульню i хварэйце за нас. Нашы тэнiсiсты нiколi не падводзiлi сваю краiну, заўжды змагалiся да канца.

— Дзякуй за гутарку! Поспехаў на корце!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным футбольным манежы ўсё гатова да старту матча 1/8 фiналу розыгрышу Кубка Дэвiса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика