21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плынi «Новай хвалi» адкрыты для беларусаў

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Таленты, як чуеце?

У беларускiх выканаўцаў ёсць дадатковая магчымасць прабiцца на прэстыжны мiжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Новая хваля», якi праходзiць штогод у Юрмале. Сёлета правесцi рэспублiканскi адборачны тур аргкамiтэт конкурсу даверыў гомельскай «Студыi 7».

Раней нашы артысты ўжо спрабавалi сябе паказаць: пазалетась у «Новай хвалi» ўдзельнiчаў Аляксей Хлястоў, летась у адборы ўдзельнiчалi Гюнеш Абасава i Георгiй Калдун. Але грандыёзнымi поспехамi ў «Новай хвалi» мы пакуль што пахвалiцца не можам. Што ж, гэтым летам нiхто не забараняе паспрабаваць шчасця зноў. Тым больш, што першы адборачны этап можна прайсцi i дома, дзе, як кажуць, сцены дапамагаюць: генеральны дырэктар «Новай хвалi» Аляксандр Румянцаў даў права прадстаўляць iнтарэсы конкурсу ў Беларусi музыкантам з калектыву «Студыя 7» (Гомель). Менавiта ў гэтай студыi, нагадаем, у свой час працавалi рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка) i спявак Макс Лорэнс (Максiм Сапацькоў).

Як расказаў кiраўнiк «Студыi 7» Валерый Шоман, усё атрымалася спантанна, проста таму, што кiраўнiцтва вялiкага расiйскага холдынгу «АРС» пасябравала з беларусамi. Зрэшты, пры жаданнi можна адшукаць у дырэктара «Новай хвалi» Аляксандра Румянцава беларускiя дваранскiя каранi (палац Румянцавых у Гомелi i дагэтуль няблага захаваўся). Так цi iнакш, сёлета тыя, хто лiчыў прабiцца ў Маскве немагчымым, могуць пачаць з Гомеля.

Маладыя таленавiтыя выканаўцы, калi iм ад 14 да 30 гадоў уключна i яны ну вельмi жадаюць паехаць на «Новую хвалю», павiнны, па-першае, даслаць свае заяўкi: 3—4 творы, з якiх 1—2 абавязкова на замежнай мове. Музычны жанр, у якiм працуюць артысты, не важна — iснуе толькi падзел на катэгорыi «Сола», «Дуэт» цi «Ансамбль». Анкеты, а таксама музычныя матэрыялы на аўдыё- або вiдэаносьбiтах прымаюцца да 17 сакавiка ў беларускiм аргкамiтэце: 246050 Беларусь, г. Гомель, вул. Iрынiнская, 16, ГЦК, пак. 418, з паметкай «Новая хваля-2007». Акрамя таго, дадатковую iнфармацыю можна знайсцi на спецыяльна створаным сайце nеwwаvеstаrеs.аt.tut.bу.

Але гэта толькi першы этап. 17 сакавiка ў Гомелi пройдзе гала-канцэрт пераможцаў адбору i пераможцаў мiнулых конкурсаў «Новая хваля». З Масквы на канцэрт прыедзе журы — эксперты кампанii «АРС». Менавiта яны вырашаць, хто з беларускiх прэтэндэнтаў варты ўзяць удзел у агульным iнтэрнацыянальным паўфiнале, якi пройдзе ў Маскве ў забаўляльным комплексе «Метелица» пад наглядам Iгара Крутога, Райманда Паўлса i зорак шоу-бiзнэсу Расii. Ну, а хто здолее дайсцi да фiналу ў Юрмале — пакуль нават загадваць рана.

Як расказаў Валерый Шоман, з пачатку адбору 1 студзеня ў аргкамiтэт прыйшло ўжо больш за 60 заявак, у тым лiку i ад вядомых выканаўцаў — праўда, iх iмёны пакуль не называюцца, але праз нейкi час гэты сакрэт Полiшынеля ўсё адно раскрыецца. Гэтаксама не называецца склад беларускага журы, але гарантавана, што кандыдатаў будуць разглядаць i ацэньваць не менш як 10 прафесiяналаў эстрады i шоу-бiзнэсу. «Мэтраў у нас хапае, але ў многiх з iх, я дакладна ведаю, некалькi прадузятыя адносiны да пэўных артыстаў. Мы пастараемся пазбегнуць лабiравання чыiх бы там нi было iнтарэсаў; у прыватнасцi, мае музыканты ўвогуле не будуць удзельнiчаць у адборы», — адзначыў на гэты конт кiраўнiк «Студыi 7». Зрэшты, у яго i без конкурсу год абяцае быць насычаным — на музычны рынак выпускаецца аднайменны студыi гурт, i яго раскруткай давядзецца шчыльна займацца. Астатнiм жа, як выканаўцам, так i прадзюсарам — чым не шанц? «Новая хваля» — адно з нямногiх месцаў, дзе ў паняцце «фарматнасцi» ўкладаецца толькi талент...



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускiх выканаўцаў ёсць дадатковая магчымасць прабiцца на прэстыжны мiжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Новая хваля», якi праходзiць штогод у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика