«Жыгулi» i сёння па-за канкурэнцыяй
Iгар ГОЛАД, «Мiнск—Навiны»
«Жыгулi» — па-за канкурэнцыяй па колькасцi аўтамабiляў, якiя знаходзяцца на ўлiку ў сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi.
Як паведамiў начальнiк аддзела тэхнiчнага нагляду ДАI УУС Мiнгарвыканкама Анатоль Чарнушэвiч, машын Волжскага аўтамабiльнага завода ў Мiнску налiчваецца больш як 61 тысяча. Крыху адстаюць ад iх «Фольксвагены» — iх 50 тысяч. Сярод папулярных мадэляў у мiнчан таксама аўтамабiлi «Форд» — амаль 33 тысячы, «Масквiчы» i «Опелi», якiх адпаведна па 29 тысяч, i «Аудзi» — больш за 27 тысяч адзiнак. У пяцёрку самых нешматлiкiх аўто ўваходзяць «Паланезы» — iх усяго 27, «Б’юiкi» — 31, «Олдсмобiлi» — 32, «Осцiны» — 39 i «Трабанты» — 41 адзiнка. Усяго ж у Мiнску знаходзiцца на ўлiку 448 903 легкавыя аўтамабiлi, якiя належаць фiзiчным асобам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Жыгулi» — па-за канкурэнцыяй па колькасцi аўтамабiляў, якiя знаходзяцца на ўлiку ў сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi
|
|