Чэкi ўжо не забярэш. А працэдуру налiчэння дывiдэндаў можна абскардзiць
Я адпрацавала на Чашнiцкiм iльнозаводзе больш за 7 гадоў. Калi да пенсii заставалася два гады, абмяняла на акцыi прадпрыемства 269 чэкаў «Маёмасць» — сваiх i тых, што належалi мужу. Дывiдэндаў нiякiх не атрымлiвалi, першыя два гады колiшнi дырэктар хоць два разы вадзiў у рэстаран. Потым ён пайшоў з жыцця, я ўжо 9 гадоў на пенсii, за гэты час змянiлася 6 дырэктараў. У мiнулым годзе на сходзе акцыянераў давалi па 7 iльняных ручнiкоў памерам 70х50 сантыметраў. Прычым давалi i тым, у каго было 45 чэкаў, i ў каго — 70 i 110 чэкаў. А ў мяне было больш, чым у iншых, аднак усё роўна далi толькi гэты адзiн пакецiк. Ды i тое дзякуючы толькi таму, што на сход прыйшла бухгалтар. Я спрачалася з iмi, хацела забраць свае чэкi назад, а яны не аддаюць. Муж цяпер мяне поедам есць, патрабуе свае чэкi. Ён здароўем слабы, кажа, пакуль жывы, хачу падарыць iх сыну.
Надзея Гаўрылаўна Пясоцкая, г. Чашнiкi. Вярнуць свае чэкi «Маёмасць», абмененыя ў свой час на акцыi адкрытага акцыянернага таварыства, нельга. Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення ўлiку i распараджэння акцыямi Фонду дзяржаўнай маёмасцi Леанiда Чачоткi, бакi выканалi адзiн перад другiм свае абавязацельствы. Грамадзянiн добраахвотна пералiчыў свае чэкi, а дзяржава ў асобе адкрытага акцыянернага таварыства перадала яму акцыi. Скасаванне дагавора можа быць прадугледжана або ў самiм дагаворы, якi падпiсваў грамадзянiн, або ў заканадаўстве. У абодвух выпадках гэтага няма. Паколькi чэкi былi абменены на акцыi, яны лiчацца выкарыстанымi, г.зн. выведзены з абарачэння (iх фактычна ўжо няма). Нагадаем, што мэтавае прызначэнне чэкаў «Маёмасць» — гэта магчымасць для грамадзян фактычна бясплатна паўдзельнiчаць у раздзяржаўленнi маёмасцi. Што датычыцца заўвагi Надзеi Гаўрылаўны, маўляў, у якасцi дывiдэндаў выдавалiся наборы ручнiкоў, то, паводле далейшых слоў Леанiда Чачоткi, такая таварная форма не забараняецца. Iншая справа, чаму ўсiм акцыянерам выдавалiся аднолькавыя наборы ручнiкоў, чаму не ўлiчвалася колькасць акцый. Так, усе акцыянеры роўныя памiж сабой, аднак у частцы налiчэння дывiдэндаў на адну акцыю павiнна ўлiчвацца канкрэтная колькасць акцый, што належыць канкрэтнаму чалавеку, г.зн. павiнен захоўвацца прынцып прапарцыянальнасцi. Калi ён не быў захаваны, такое становiшча спраў акцыянер можа абскардзiць у судовым парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я адпрацавала на Чашнiцкiм iльнозаводзе больш за 7 гадоў. Калi да пенсii заставалася два гады, абмяняла на акцыi прадпрыемства 269 чэкаў «Маёмасць» —
|
|