1,6$ у гадзiну
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Столькi ў сярэднiм зарабляюць медыкi Мiнскай вобласцi. Як адзначыў старшыня абкама прафсаюзаў работнiкаў аховы здароўя Аляксандр Шамаль, такi ўзровень аплаты працы меншы, чым па народнай гаспадарцы (адпаведная лiчба складае 1,9 долара).
За мiнулы год сярэднi заробак медыкаў у цэнтральным рэгiёне склаў 512,7 тысячы рублёў. Пры гэтым урачы атрымлiвалi па 960,9 тыс. рублёў, сярэднi медыцынскi персанал — 502,8 тыс., а малодшы медперсанал — 305,5 тыс. рублёў. Заробкi адрознiвалiся i па рэгiёнах: самыя высокiя былi ў Мiнскiм раёне — 577,7 тыс. рублёў, а менш за усiх у Клецкiм — 445,9 тыс. Як паведамiў Аляксандр Шамаль, узровень аплаты працы ў шэрагу выпадкаў дасягаўся за кошт сумяшчальнiцтва, выканання большага аб’ёму работ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Столькi ў сярэднiм зарабляюць медыкi Мiнскай вобласцi. Як адзначыў старшыня абкама прафсаюзаў работнiкаў аховы здароўя Аляксандр Шамаль, такi ўзровень
|
|