21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Менш падаткi. Больш вакансiй?

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Па вынiках мiнулага года сярэднi ўзровень беспрацоўя ў Беларусi выйшаў на рэкордна нiзкую адзнаку — 1,2 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Практычна кожны пяты беспрацоўны ў краiне з’яўляецца жыхаром малых гарадоў. Прычым, зазначыў начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў, з улiкам традыцыйна вузкага рынку працы ў гэтых населеных пунктах, пошук «лiшняга месца» тут з’яўляецца цi не галоўнай на сёння праблемай.

У цэлым па краiне праблема беспрацоўя зараз актуальная ў 42 малых гарадах i сельскагаспадарчых раёнах, прычым самая складаная сiтуацыя назiраецца ў 9 з iх. Сёння стаiць задача — наблiзiць узровень беспрацоўя ў «складаных» рэгiёнах прынамсi да сярэднеабласных паказчыкаў да 2010 года. У прыватнасцi, у малых гарадах распрацоўваецца больш за тысячу iнвестыцыйных праектаў па адкрыццю новых прадпрыемстваў, развiццю фiлiялаў i цэхаў буйных прадпрыемстваў, пашырэнню сферы паслуг. У вынiку тут плануецца стварыць 99,3 тыс. новых працоўных месцаў. Прычым, як чакаецца, каля 21 тысячы «дадатковых» вакансiй з’явiцца ўжо сёлета.

У блiжэйшы час ёсць намер прадугледзець асобныя падатковыя льготы для арганiзацый, што апынулiся ў цяжкiм фiнансавым становiшчы, а таксама магчымасць продажу аб’ектаў дзяржаўнай уласнасцi, якiя не выкарыстоўваюцца цi выкарыстоўваюцца не эфектыўна, на аўкцыёнах са стартавай цаной у 1 базавую велiчыню. Нарэшце, яшчэ адзiн шлях да з’яўлення новых вакансiй — падтрымка прадпрымальнiцтва. Для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый з персаналам да 100 чалавек у «праблемных» малых гарадах плануецца двухразовае знiжэнне стаўкi падатку i спрашчэнне самой сiстэмы падаткаабкладання, кампенсацыя часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiмi крэдытамi. Апроч таго, зазначыў Мiкалай Коханаў, мiнiстэрства будзе настойваць на павелiчэннi памеру субсiдыi на адкрыццё ўласнай справы беспрацоўным, якiя пражываюць у малых i сярэднiх населеных пунктах, да 10 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму.

Мiж тым, заўважыў Мiкалай Коханаў, стварэнне працоўных месцаў паспрыяе не толькi знiжэнню паказчыкаў беспрацоўя ў малых i сярэднiх гарадах, але i паступоваму ўцягванню ў эканамiчную дзейнасць грамадзян, якiя па тых цi iншых прычынах не маюць пэўнага занятку. Назваць больш-менш дакладную лiчбу такiх грамадзян павiнна спецыяльнае абследаванне, якое пройдзе па метадалогii Мiжнароднай арганiзацыі працы. Што да папярэднiх разлiкаў, то яны паказваюць: летась у краiне «па-за эканомiкай» заставалася прыкладна 736 тыс. чалавек. Пры гэтым да 2010 года толькi за кошт эканамiчна неактыўнага насельнiцтва колькасць працоўных рэсурсаў Беларусi плануецца павялiчыць на 10 працэнтаў, цi прыкладна на 430 тыс. чалавек. Дарэчы, заўважыў Мiкалай Коханаў, дэфiцыт працоўных рэсурсаў, i асаблiва ў такiх сферах, як будаўнiцтва цi сельская гаспадарка, адчуваецца ўжо зараз. Прычым не выключана, што вырашаць гэту праблему давядзецца за кошт запрашэнняў грамадзян iншых краiн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках мiнулага года сярэднi ўзровень беспрацоўя ў Беларусi выйшаў на рэкордна нiзкую адзнаку — 1,2 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна акты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика