Карай — сябар паляўнiчага
Яна СВЕТАВА
У Брэсце прайшла першая рэспублiканская выстава пародзiстых паляўнiчых сабак. Яе арганiзатарамi выступiлi Беларускае кiналагiчнае аб’яднанне i брэсцкая абласная арганiзацыя Беларускага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў.
На своеасаблiвы конкурс-агляд сабралася 130 гаспадароў са сваiмi выхаванцамi. Тут былi заходнесiбiрскiя, усходнесiбiрскiя, карэла-фiнскiя, руска-еўрапейскiя лайкi i iншыя пароды сабак. Галоўны прыз выставы прысуджаны лайцы па мянушцы Карай з Ваўкавыска, два астатнiя прызавыя месцы занялi Кай i Буян з Брэста. Сярод каманд-удзельнiц лепшай названа каманда Кобрынскай паляўнiча-рыбалоўнай гаспадаркi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце прайшла першая рэспублiканская выстава пародзiстых паляўнiчых сабак |
|