Мiнчане могуць падзялiцца сваімі праблемамi ў тэлефонным дыялогу са старшынёй Камiтэта дзяржкан
БЕЛТА
Прамая лiнiя са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянонам Ломацем пройдзе 1 сакавiка з 11.00 да 14.00 у Мiнскiм гарвыканкаме. Для гутаркi са старшынёй галоўнага кантралюючага органа краiны можна пазванiць у гэты час па шматканальным тэлефоне «гарачай лiнii» (8-0170) 222-43-15.
Напярэдаднi гэтага дыялога старшыня КДК звярнуўся да жыхароў Мiнска. Зварот выкладзены ў прэс-рэлiзе Камiтэта дзяржаўнага кантролю. Зянон Ломаць прапаноўвае грамадзянам бязбоязна падзялiцца ўсiмi вядомымi фактамi карупцыi, хабарнiцтва, крадзяжу, бюракратызму, чэрствых адносiнаў з боку чыноўнiкаў. «Запэўнiваю вас, што па кожнаму такому выпадку будзе праведзены дасканалы разбор», — сказаў ён. Для старшынi камiтэта важныя ацэнкi людзей аб стане спраў у горадзе. У сталiцы ёсць праблемныя пытаннi, для вырашэння якiх патрэбны ўдзел кантралюючых органаў. Мэта гутаркi з грамадзянамi не ў тым, каб Камiтэт дзяржкантролю «накапiў негатыў аб рабоце мiнскiх уладаў», аб эканамiчнай i сацыяльнай сiтуацыi ў Мiнску. «Галоўнае, каб сумеснымi намаганнямi мы зрабiлi жыццё больш камфортным», — лiчыць Зянон Ломаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прамая лiнiя са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянонам Ломацем пройдзе 1 сакавiка з 11.00 да 14.00 у Мiнскiм гарвыканкаме. Для гутаркi са ста |
|