Больш за 1,5 тыс. USD за сталiчны «квадрат»
Сяргей КУРКАЧ
Нерухомасць Менавiта ў трэцяй дэкадзе лютага кватэрныя цэны на другасным рынку сталiчнага жылля пераадолелi чарговую планку кошту квадратнага метра аднапакаёвых кватэр — 1,5 тысячы долараў. Нагадаю, што пачынаючы з трэцяй дэкады мiнулага снежня i на працягу першых двух тыдняў студзеня ў краiне на рынку нерухомасцi назiраўся мёртвы сезон, калi i пакупнiкi, i прадаўцы чакалi развiцця газава-энергетычных падзей. Сёння мы ўжо ведаем, што кошт будаўнiцтва будзе павышацца. Як моцна — гэта залежыць ад многiх фактараў. Сёння мы працягваем размову з пастаянным экспертам нашага выдання дырэктарам Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалаем ПРАСТАЛУПАВЫМ.Згодна з iнфармацыяй каталогаў спецыялiзаванага выдання «Нерухомасць Беларусi», маленькiя кватэры ў сталiцы зараз пачалi даражэць прыкладна на 30—50 долараў за квадратны метр агульнай плошчы жылля ў тыдзень. Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што за апошнi месяц невялiкiя адна,- i двухпакаёвыя кватэры ў Мiнску даражэлi на 1,5—2 тысячы долараў за тыдзень. Ланцуговая рэакцыя ператварылася ў падабенства масавага псiхозу? Сёння ў буйных гарадах краiны каля 90—95 працэнтаў усiх здзелак па куплi-продажу кватэр на другасным рынку ажыццяўляецца тымi, хто прадае i адначасова купляе жыллё. Зараз на рынку шмат клiентаў, якiя хочуць прадаць шматпакаёвыя кватэры i адразу набыць некалькi маленькiх кватэр ужо з даплатай. Аднак аднапакаёвых кватэр i «двоек» сёння ў сталiцы катастрафiчна не хапае. Таму гаспадары кампактнага жылля пачынаюць даволi хутка i iстотна карэктаваць «цэннiкi» на такiя кватэры ў бок павелiчэння. Пасля гэтага на другасным рынку адбываецца ланцуговая рэакцыя падаражання з боку гаспадароў iншых тыпаў кватэр. Намiнальна даражэюць ужо i трох-, i чатырохпакаёвыя кватэры, пасля чаго зноў павялiчваецца кошт на маленькае жыллё. Змена «цэннiкаў» адбываецца вельмi хутка i выклiкае на рынку ўжо масавы псiхоз. Нiхто не ведае, што будзе з цэнамi на жыллё заўтра, бо чарга маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у буйных гарадах працягвае павялiчвацца. Разам з тым дзяржава аб’явiла, што будзе абмяжоўваць павелiчэнне цэн у будаўнiчым сектары толькi для «чаргавiкоў», а камерцыйнае будаўнiцтва павiнна выжываць «самастойна». Даражэюць нават самыя слабенькiя аднапакаёўкi Менавiта маленькiя i танныя вiды кватэр на другасным рынку жылля зараз сталi дэфiцытам. Зусiм слабенькiя аднапакаёўкi ў не вельмi прэстыжных мiкрараёнах на апошнiх цi першых паверхах старых дамоў агульнай плошчай 30—34 квадратныя метры зараз прапаноўваюцца мiнiмум па 50 тысяч долараў. Крыху меншыя «хрушчоўкi» нават з такой маленькай плошчай «квадратаў» ужо цягнуць за 51—53 тысячы ўмоўных адзiнак. Зараз сярэднi кошт аднапакаёвых кватэр у Мiнску склаў 53—54 тысячы долараў. Сёння сярэдняя цана квадратнага метра кватэр дасягнула 1572 долараў, што на 52 пункты вышэй, чым тыдзень таму. Вельмi iстотна ў апошнi час даражэюць i асобныя пакоi ў звычайных стандартных шматпакаёвых кватэрах. У залежнасцi ад плошчы «кутка», наяўнасцi праблемных суседзяў i iншых параметраў якасцi такога жылля пакоi прадаюцца за 20—35 тысяч долараў. Яшчэ 1,5—2 гады таму асобны пакой можна было набыць за 7—10 тысяч долараў. Разам з тым больш-менш якасныя аднапакаёвыя кватэры ў 9-павярховых панэльных дамах сёння каштуюць не менш за 55—60 тысяч долараў. Тэндэнцыя, якая назiраецца зараз у сталiцы, амаль на такiм жа ўзроўнi адлюстроўваецца на другасным рынку абласных цэнтраў i iншых буйных гарадах краiны. Калi, напрыклад, аднапакаёвыя кватэры палепшанай планiроўкi ў пачатку года ў Магiлёве прапаноўвалiся за 25—27 тысяч долараў, то сёння набыць такiя кватэры можна толькi за 28—31 тысячу долараў. Прыкладна на 3—5 тысяч долараў падаражэлi з пачатку года ўсе больш-менш прывабныя аднапакаёвыя кватэры ў абласных цэнтрах. Аднак, калi ў Вiцебску «аднапакаёўкi» яшчэ можна адшукаць за 19—23 тысячы «баксаў», то ў буйных мегаполiсах заходняга накiрунку (Брэст, Гродна) якасныя «аднапакаёўкi» прапаноўваюцца зараз не танней, чым за 26—32 тысячы долараў. Iстотна працягвае даражэць маленькае жыллё ў такiх «грашовых» гарадах, як Салiгорск, Наваполацк i Мазыр. У гарадах шахцёраў i нафтавiкоў аднапакаёвыя кватэры каштуюць зараз 26—32 тысячы долараў. Недзе на 2—3 тысячы падаражэлi нават маленькiя кватэры ў такiх раённых цэнтрах, як Ляхавiчы i Лепель. Праўда, у такiх гарадах рэальны «цэннiк» жылля залежыць галоўным чынам ад наяўнасцi там стратэгiчных вытворчасцяў i (або) развiтых прадпрымальнiцкiх структур, дзе ёсць магчымасць зарабiць нядрэнныя грошы. Даражэе i шматпакаёвае жыллё Даволi iстотнымi тэмпамi даражэюць зараз i двухпакаёвыя кватэры. Дрэнныя па якасцi i маленькiя па планiроўцы двухпакаёвыя кватэры на другасным рынку жылля сталiцы падаражэлi ў апошнi месяц не так iстотна. «Двойкi» з агульнай плошчай 40—47 квадратных метраў жылля прапаноўваюцца ў старых «хрушчоўках» яшчэ за 58—60 тысяч долараў. У лепшых мiкрараёнах нават на гранiчных паверхах такiя кватэры каштуюць ужо не менш за 60—64 тысячы долараў. Сярэднi кошт двухпакаёвай кватэры ў сталiцы дасягнуў 70—71 тысячы долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы такога жылля ацэньваецца ў 1420—1450 долараў. Самая вялiкая колькасць двухпакаёвых кватэр у сталiцы прапаноўваецца пакупнiкам за 65—75 тысяч долараў. Сёння ў новых або «спальных» мiкрараёнах з’явiлiся ўжо двухпакаёвыя кватэры коштам больш за 100 тысяч долараў, у якiх квадратны метр жылля ацэньваецца амаль у 2 тысячы долараў. Двухпакаёвыя кватэры ў абласных цэнтрах каштуюць зараз сама меней 35—37 тысяч долараў i працягваюць хутка даражэць i далей. Нават у Салiгорску, Наваполацку i Мазыры «двойкi» дацягваюць да 33—35 тысяч долараў, а трохпакаёвыя кватэры — да 50 тысяч умоўных адзiнак. Старыя трохпакаёвыя кватэры з дабiтай сантэхнiкай у дамах-«хрушчоўках» каштуюць у абласных цэнтрах прыкладна на 3—7 тысяч танней, чым у «спальных» мiкрараёнах, якiя былi пабудаваныя ўжо ў 90-х гадах. У сталiцы сярэднi кошт трохпакаёвых кватэр дасягнуў зараз 88 тысяч долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы каштуе 1330 долараў. Самая танная «тройка» ў Мiнску сёння каштуе 70—73 тысячы долараў. За гэтыя грошы зараз магчыма набыць жыллё з агульнай плошчай 60—65 метраў. Падаражанне да вясны не спынiцца? Паводле меркавання Мiкалая Прасталупава, жыхары буйных гарадоў сёння панiчна баяцца далейшага павышэння цэн на энергаёмiстыя тавары, у тым лiку i на нерухомасць. Калi такая сiтуацыя працягнецца i надалей, то жыллё будзе даражэць ажно да вясны. Будаўнiцтва таннага жылля толькi для чаргавiкоў гэтага становiшча не выправiць. Неабходна ўвесцi адмiнiстрацыйны рэсурс, калi на будаўнiчыя пляцоўкi сталiцы i iншых буйных гарадоў краiны змогуць прыйсцi ўсе жадаючыя будаўнiчыя арганiзацыi краiны. Калi сiтуацыя ў гэтым накiрунку кардынальным чынам не зменiцца, то развiццё другаснага рынку сталiчнага жылля можа пайсцi па двух процiлеглых накiрунках. Па першаму сцэнарыю кватэры будуць працягваць даражэць i надалей, калi кошт квадратнага метра жылля дасягне ў маi нават 2 тысяч долараў. У iншым выпадку, патэнцыяльныя пакупнiкi дарагога жылля адмовяцца набываць кватэры па штучна завышанаму кошту i пакiнуць рынак. Калi попыт на другаснае жыллё iстотна знiзiцца, тады, адпаведна, i кошт на такiя кватэры амаль iмгненна ўпадзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта ў трэцяй дэкадзе лютага кватэрныя цэны на другасным рынку сталiчнага жылля пераадолелi чарговую планку кошту квадратнага метра аднапакаёвых к |
|