Асноўныя льготы «iдуць»... у гарады?

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Эксклюзіў

Беларусь не пойдзе шляхам «манетызацыi» сацыяльных iльгот. Разам з тым, на думку начальнiка галоўнага ўпраўлення комплекснага аналiзу i каардынацыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Яўгена Каспяровiча, цяперашняя сiстэма льгот у нашай краiне паступова страчвае сваё першапачатковае прызначэнне — яна з’яўляецца «цяжкай» для эканомiкi i адначасова ў першую чаргу фактычна «арыентуецца» на грамадзян з больш высокiм узроўнем даходаў.

Паводле слоў Яўгена Каспяровiча, пасля распаду СССР Беларусь здолела не толькi захаваць ранейшыя сацыяльныя праграмы, але i ўвесцi шэраг новых напрамкаў падтрымкi насельнiцтва. У краiне дзейнiчаюць пенсiйнае i сацыяльнае страхаванне, мiнiмальныя сацыяльныя гарантыi, iндэксацыя даходаў у сувязi з iнфляцыяй, сiстэма дапамог па догляду дзяцей, дапамог па беспрацоўю, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi, практыка прадастаўлення сацыяльнага жылля i льготных жыллёвых крэдытаў, знiжэння аплаты за школьныя падручнiкi, iснуюць магчымасцi бясплатнага ўтрымання дзяцей у дашкольных установах, бясплатнага харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, працуюць сiстэмы сацыяльнага абслугоўвання i адраснай сацыяльнай дапамогi, а таксама сiстэма льгот. Пры гэтым большасць праграм маюць шчыльную прывязку да ўзроўню даходаў грамадзян. Галоўным выключэннем тут застаюцца льготы. Падставай для iх прадастаўлення з’яўляецца не патрэба канкрэтнага чалавека ў падтрымцы, а яго прыналежнасць да той цi iншай катэгорыi.

Пры гэтым выпадае весцi гаворку аб адной праблеме. Сёння льготы прадастаўляюцца прыкладна 60 катэгорыям. Зразумела, што на першым месцы тут ветэраны працы, «чарнобыльцы» i iнвалiды. Але не толькi. Па сутнасцi, хоць бы адной ільготай карыстаецца каля 6,5 млн чалавек. А ў цэлым, з улiкам таго, што адзiн грамадзянiн можа мець права на дзве цi нават больш «прывiлеi» адначасова, даводзiцца канстатаваць — на менш чым 10-мiльённае насельнiцтва краiны прыпадае 12 мiльёнаў асобных iльгот. У вынiку самi льготы «разбiваюцца» на дробныя часткi i па сутнасцi не даюць адчувальнай палёгкi iх атрымальнiкам. Як засведчыла выбарачнае абследаванне хатнiх гаспадарак, на працягу апошнiх гадоў iльготная падтрымка складала ўсяго ад 2,9 да 2 працэнтаў ад грашовага даходу сярэдняй сям’i льготнiка. Таму на справе гэта падтрымка была не ў стане вырашыць матэрыяльныя праблемы такiх сем’яў.

Да таго ж, заўважыў Яўген Каспяровiч, у дадзеным выпадку парушаецца прынцып адраснасцi. Практыка падзелу грамадзян па катэгорыях фактычна вядзе да парадоксаў. З аднаго боку, «па-за льготамi» могуць аказвацца асобы, якiм на самай справе неабходна падтрымка. А з iншага — часцяком iльготы прадастаўляюцца адносна заможным грамадзянам. Калi ўмоўна падзялiць насельнiцтва краiны па ўзроўню даходаў на дзве роўныя часткi, то атрымлiваецца, што сума льгот, якая трапляе да адносна «заможнай» паловы, будзе ў паўтара раза большай за суму, якая iдзе да паловы адносна «беднай». Што да прычын падобнай сiтуацыi, то яна зразумелая — нярэдка прадастаўленне льгот залежыць не ад патрэбы, а ад доступу да тых цi iншых сацыяльных паслуг. Да прыкладу, не сакрэт, што тыя ж вяскоўцы рэальна нашмат менш карыстаюцца гарадскiм грамадскiм транспартам цi тэлефонам, а таксама, у выпадку пражывання ў прыватных дамах, не маюць магчымасцяў разлiчваць на жыллёва-камунальныя «прывiлеi». Адпаведна, асноўная частка гэтых iльгот трапляе да гараджан, якiя адначасова традыцыйна валодаюць i больш высокiмi даходамi.

Нарэшце, нельга не сказаць колькi слоў аб iльготнай «нагрузцы» на эканомiку. Як вядома, зазначыў Яўген Каспяровiч, бюджэт кампенсуе толькi частку выдаткаў галiн, якiя прадастаўляюць асобным катэгорыям грамадзян пэўныя перавагi па аплаце паслуг. Асноўную ж частку «страчаных» грошай прадпрыемствы такiх галiн вымушаны шукаць самастойна. I гэта, у прыватнасцi, з’яўляецца адной з прычын хуткага росту тарыфаў на транспартныя i жыллёва-камунальныя паслугi. Прычым, з улiкам таго, што надалей ставiцца задача павысiць узровень акупляльнасцi транспарту i жыллёва-камунальнай гаспадаркi, сама па сабе праблема павiнна толькi ўскладняцца.

Мiж тым, iльготы каштуюць вялiкiх грошай. На iх iдзе амаль трэцяя частка ад агульнай сумы бюджэтнага фiнансавання праграм дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва. Гэта прыкладна ў 250 разоў больш, чым рэальныя выдаткi на адрасную сацыяльную дапамогу. Дарэчы, заўважыў Яўген Каспяровiч, усяго 5 працэнтаў цяперашняга «кошту» льгот фактычна дазволiла б адмовiцца ад катэгарыяльнага прынцыпу прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогi i вывесцi гэтую дапамогу на ўзровень бюджэту пражытковага мiнiмуму. А ў сваю чаргу такi крок прывёў бы да значнага скарачэння памераў беднасцi ў краiне. Да таго ж упарадкаванне льгот можа стаць значнай крынiцай для павышэння дзiцячых дапамог, дапамогi сем’ям у пагашэннi «жыллёвых» крэдытаў, рэабiлiтацыi тэрыторый, што пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы.

Разам з тым, падкрэслiў Яўген Каспяровiч, самi па сабе размовы аб сiтуацыi вакол iльгот нi ў якiм разе не азначаюць iх поўнага скасавання, а таксама адназначнай «звязкi» пераваг выключна з узроўнем даходаў. У любых варунках цяперашнiя асноўныя льготы, гарантыi i прывiлеi будуць захаваныя, да прыкладу, для Герояў, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы i асобаў, узнагароджаных ордэнам Айчыны трох ступеняў, ветэранаў i iнвалiдаў вайны, а таксама прыроўненых для iх асобаў, для сем’яў загiнулых ваеннаслужачых i iнвалiдаў вайны, iнвалiдаў I i II груп незалежна ад прычыны iнвалiднасцi, дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў, грамадзян, што захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, а таксама iнвалiдаў у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, для непаўналетнiх дзяцей, якiя пражываюць на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання. У той жа час у краiне па сутнасцi ўжо адбылося ўпарадкаванне прывiлей па санаторна-курортнаму абслугоўванню, скажам, аплата кошту пуцёўкi сёння пастаўлена ў шчыльную залежнасць ад узроўню даходаў па адзiнай шкале. Яшчэ адна тэма для абмеркавання — распаўсюджванне пэўных пераваг на асобаў, што пражываюць сумесна з iльготнiкам. Так, ёсць прапанова не прадастаўляць права на «скiдкi» па тых жа жыллёва-камунальных i iншых паслугах аўтаматычна на ўсiх членаў сям’i льготнiка, i, адпаведна, iснуе варыянт «абмежавання» такой сям’i iнвалiдамi I i II груп, а таксама непрацуючымi бацькамi загiнулых цi памерлых ваеннаслужачых.

Зрэшты, зазначыў Яўген Каспяровiч, усё гэта застаецца толькi на ўзроўнi прапаноў. Якiмi ж будуць канчатковыя рашэннi, пакуль невядома. А гэта значыць, што варыянты ўпарадкавання льгот могуць змянiцца яшчэ не адзiн раз.



 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.