21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiцячыя дапамогi будуць павялiчаны

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ.

Учора Камiсiя па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi разгледзела законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей». Дакумент, у прыватнасцi, павялiчвае аднаразовыя дапамогi ў сувязi з нараджэннем дзяцей, а таксама памеры дапамог па догляду дзiцяцi.

У прыватнасцi, законапраект павялiчвае памеры аднаразовай дапамогi пры нараджэннi першага дзiцяцi да пяцi бюджэтаў пражытковага мiнiмуму, а пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — да сямi бюджэтаў пражытковага мiнiмуму. У грашовым выражэннi дапамогi павысяцца да 852 тысяч i 1 млн 193 тысяч рублёў адпаведна. Што ж датычыцца дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, то яна павiнна павялiчыцца да 80 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Акрамя гэтага, праект замацоўвае права на атрыманне дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў у поўным памеры асобам, якiя ажыццяўляюць догляд такога дзiцяцi i якiя працуюць ва ўмовах няпоўнага працоўнага дня (не больш за палову месячнай нормы), а таксама жанчынам, якiя працягваюць навучанне на дзённай форме ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.

Яшчэ адна норма законапраекта дазваляе няпоўнай сям’i, у якой мацi цi бацьку ўстаноўлена I або II група iнвалiднасцi, прызначаць дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за тры гады ў поўным памеры незалежна ад сукупнага дахода на члена сям’i пры ўмове, што яна (ён) не працуе.

Законапраект таксама змяняе падыходы ў вызначэннi права на дапамогу па догляду хворага дзiцяцi пры яго стацыянарным лячэннi. Пры такiм лячэннi дзiцяцi ва ўзросце да пяцi гадоў прадугледжана магчымасць мацi, бацьку або iншай асобе знаходзiцца з iм у арганiзацыi аховы здароўя з выплатай дапамогi па догляду хворага дзiцяцi за ўвесь перыяд стацыянарнага лячэння. У дзеючым жа заканадаўстве такое права прадастаўляецца толькi на падставе заключэння ўрачоў аб неабходнасцi дадатковага догляду.

У першым чытаннi законапраект будзе разгледжаны на веснавой сесii. Старшыня профiльнай парламенцкай камiсii Алег Вялiчка не выключае, што пры належнай працы дакумент можна прыняць на гэтай жа сесii i ў другiм чытаннi. Аднак, адзначыла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец, законапраект хутчэй за ўсё ўступiць у сiлу з пачатку наступнага года. Справа ў тым, што рэалiзацыя праекта патрабуе iстотных фiнансавых затрат, якiя не прадугледжаны бюджэтам на гэты год.

Падчас пасяджэння парламенцкай камiсii таксама было адзначана, што з 2009 года дапамога па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў павiнна дасягнуць памеру пражытковага мiнiмуму.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Камiсiя па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi разгледзела законапраект
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика