Эпiдэмiя грыпу набiрае абароты
Надзея НIКАЛАЕВА
Па стану на 1 сакавiка грып закрыў на каранцiн ужо 215 устаноў адукацыi, у тым лiку 5 — у сталiцы.
За некалькi апошнiх дзён эпiдэмiя грыпу працягвала заваёўваць усё новыя тэрыторыi. З 18 кантрольных гарадоў «грыпуюць» ужо больш за палову: Мiнск, Наваполацк, Гомель, Мазыр, Рэчыца, Маладзечна, Барысаў, Магiлёў, Баранавiчы, Салiгорск. Усяго эпiдэмiя ахапiла 31 адмiнiстрацыйную тэрыторыю. На гэтым тыднi да эпiдэмii далучылiся Шаркаўшчынскi, Пухавiцкi, Стаўбцоўскi, Слонiмскi, Ашмянскi, Браслаўскi, Слуцкi, Дзяржынскi раёны. У апошнi дзень зiмы ў кантрольных гарадах было зарэгiстравана 25 809 хворых на прастуду i грып. У Пiнску 28 лютага адзначана трохразовае перавышэнне эпiдпарога. Ушчыльную наблiзiлiся да эпiдэмii таксама Брэст, Пiнск, Лiда, Вiцебск i Бабруйск. На думку эпiдэмiёлагаў, эпiдэмiя грыпу ў нашай краiне пакуль свайго пiку яшчэ не дасягнула.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стану на 1 сакавiка грып закрыў на каранцiн ужо 215 устаноў адукацыi, у тым лiку 5 — у сталiцы
|
|