Мемарыяльны знак ад Прэзiдэнта Беларусi будзе ўстаноўлены ў канцлагеры Заксенгаўзен у Германii
Як чакаецца, цырымонiя адбудзецца 11 красавiка, у Мiжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкiх канцлагераў.
Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА аўтар мемарыяльнага знака беларускi скульптар Уладзiмiр Слабодчыкаў, помнiк уяўляе сабой прамавугольную 80х80 см гранiтную плiту. Яна прачэрчана вертыкальнымi белымi палосамi, якiя сiмвалiзуюць лагерную робу. Надпiс гаворыць, што на гэтым месцы загiнулi беларускiя зняволеныя. У Заксенгаўзене ўстаноўлены мемарыяльныя знакi ад кiраўнiцтва ўсiх краiн свету, жыхары якiх утрымлiвалiся ў iм. Гэты нямецка-фашысцкi канцлагер быў размешчаны каля Патсдама. У iм было знiшчана больш як 100 тыс. вязняў. Гэта ўжо другi мемарыяльны знак, створаны Уладзiмiрам Слабодчыкавым i Iгарам Марозавым у памяць тых, хто загiнуў у нямецкiх лагерах смерцi. У 2006 годзе ад iмя Прэзiдэнта Беларусi быў устаноўлены знак у жаночым канцлагеры Равенсбрук у Германii, у якiм загiнула больш як 2 тыс. беларускiх жанчын. Ён уяўляе сабой вянок, адна палавiна якога сплецена з цярновых галiн, другая — з жаночых цел, адзначыў скульптар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як чакаецца, цырымонiя адбудзецца 11 красавiка, у Мiжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкiх канцлагераў |
|