Беларусь і Масква павінны больш увагі надаваць развіццю тавараправоднай сеткі
БЕЛТА
Такую думку выказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў на дзесятым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і горада Масквы.
Ён адзначыў, што за апошнія гады ва ўзаемным гандлі паміж суб’ектамі гаспадарання Беларусі і Масквы дасягнуты прыметны прырост тавараабароту. У прыватнасці, у 2006 годзе ён склаў каля 20 працэнтаў. «Мы лічым, што ў гэтым годзе тэмпы зніжаны не будуць», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер. Пры гэтым ён дадаў, што на развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў не павінна паўплываць падаражанне для Беларусі тарыфаў на энергарэсурсы. «Масква гатова атрымліваць нашу прадукцыю нават у большых аб’ёмах, і праблема падаражання нашых тавараў павінна вырашацца за кошт павышэння спажывецкіх якасцяў, зніжэння вытворчых затрат», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў і намеснік мэра Масквы Валерый Вінаградаў падпісалі пратакол дзесятага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і горада Масквы. Дакумент, у прыватнасці, рэгламентуе пастаўкі ў расійскую сталіцу ў 2007 годзе будаўнічых матэрыялаў і металапрадукцыі, рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў па будаўніцтву жылля, гандлёвых аб’ектаў, прынцыпы супрацоўніцтва і ўмовы паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў на дзесятым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і горада Масквы |
|