Цяльцам варта праяўляць iнiцыятыву, а Блiзнятам — паспрабаваць змянiць у жыццi тое, што не задавал
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. На гэтым тыднi вам часам будзе падавацца, што немагчымае магчыма, а вы трапiлi ў цудоўны свет свайго дзяцiнства. У панядзелак, хутчэй за ўсё, апынiцеся ў патрэбны час у патрэбным месцы. На працы аднясiцеся ўважлiва да сваiх абавязкаў, не выпускайце з-пад увагi дробязяў. У выхадныя днi адпачнiце ад мiтуснi i не супрацiўляйцеся iмкненню тых, хто побач, крыху вас папесцiць. ЦЯЛЕЦ. Падзеi тыдня могуць падацца знаёмымi, але не варта прымяняць рэцэпты, якiя ўжо выкарыстоўвалiся, для вырашэння праблем. У панядзелак не сварыцеся з роднымi — вы толькi згубiце час i сiлы. А заадно — пазiцыi. У аўторак многае паспееце, калi зможаце сабрацца з самай ранiцы, не адкладваючы пачатак працы. Гэта добры дзень для таго, каб праяўляць iнiцыятыву. У чацвер магчымы некаторыя складанасцi ў зносiнах, будзе цяжкавата дабiцца ад суразмоўцы таго, чаго жадаеце. У канцы тыдня можа наступiць доўгачаканы перыяд, калi шанцуе. БЛIЗНЯТЫ. З’явiцца магчымасць для максiмальна паспяховай рэалiзацыi задуманага. Верагодная неадназначная сiтуацыя на рабоце i ва ўзаемаадносiнах з дзелавымi партнёрамi. Вам давядзецца прымаць адказныя рашэннi: спачатку падумайце, а толькi потым рашуча дзейнiчайце, каб не зрабiць памылак. Сiтуацыi тыдня прынясуць непаўторныя, а часам нават дзiўныя падзеi. У цэнтры ўвагi могуць аказацца службовыя справы. Калi вы яшчэ не дасягнулi прафесiйнага майстэрства, будзе магчымасць павысiць свой узровень. Паездкi, сустрэчы, перамовы будуць паспяховыя i плённыя. На гэтым тыднi можна паспрабаваць змянiць у жыццi тое, што вас не задавальняе. Аднак рэзкiх перамен i адкрытай канфрантацыi варта пазбягаць. У аўторак будуць удалымi камандзiроўкi i пачатак падарожжаў. У суботу сiтуацыя, магчыма, запатрабуе разважлiвасцi i стрыманасцi — гэтыя якасцi дапамогуць дабiцца блiскучых вынiкаў. РАК. У пачатку тыдня давядзецца напружана працаваць, каб дабiцца вынiку, да якога iмкняцеся. Прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi i знайдзiце ключык да сэрца начальства — тады з’явiцца магчымасць прасоўвання па службе. Ад далёкiх паездак i камандзiровак у чацвер i пятнiцу лепш адмовiцца, бо яны не апраўдаюць надзей. Блiжэй да канца тыдня асцерагайцеся iнтрыг, якiя могуць закруцiцца вакол вас. У выхадныя днi могуць нарадзiцца цудоўныя, нават генiяльныя iдэi, у ажыццяўленнi якiх дапамогуць блiзкiя людзi i сябры. ЛЕЎ. Панядзелак i аўторак добра выкарыстаць для паляпшэння адносiнаў з начальствам. У пачатку тыдня непажадана адхiляцца ад вызначаных мэтаў, якiмi б вялiкiмi нi былi спакусы. Можа з’явiцца жаданне быць наперадзе ўсiх — i для гэтага будзе шмат шанцаў. Пажадана ў некаторых сiтуацыях праявiць такт i цярпенне: калегi i сябры гэта ацэняць. Серада, хутчэй за ўсё, стане днём доўгачаканага ўздыму працаздольнасцi. Гэты дзень удалы для пачатку любой справы. Чацвер i пятнiца будуць напоўнены прыемнымi навiнамi i плённым супрацоўнiцтвам з кiраўнiцтвам. Пастарайцеся блiзкiм людзям удзялiць дастаткова ўвагi. ДЗЕВА. Пастарайцеся не ўспрымаць сур’ёзна выпады апанентаў i сапернiкаў, яны не такiя небяспечныя, як падаецца. Вучыцеся гiбкасцi, уменню прыстасоўвацца да сiтуацыi — вайну можна весцi i дыпламатычнымi метадамi, зусiм не абавязкова крышыць усё агнём i мячом. А калi гэтага цяжка ад сябе дабiцца — гуляйце! ШАЛI. Праблемай тыдня можа стаць дрэнная падрыхтоўка да ажыццяўлення асабiстых планаў. Вам пастаянна будзе чагосьцi не хапаць — адкрывалкi для кансерваў на пiкнiку, сурвэтак — на ўрачыстым застоллi, плавак на пляжы, шубы ў час бурану. У выпадку ад’езду неабходна праверыць наяўнасць асноўных прадметаў у багажу па спiску, прычым — некалькi разоў. У панядзелак праявiце асцярожнасць у размове з вышэйстаячымi: нават калi сiтуацыя спрыяе шчырай размове, не паддавайцеся на правакацыю. У нядзелю пастарайцеся пазбягаць непаразуменняў у сямейным жыццi. СКАРПIЁН. Кiраўнiцтва праявiць да вас вядомую добразычлiвасць, чым рэкамендуецца неадкладна скарыстацца. Творчая вынiковасць значна ўзрасце, воля стане моцнай i непрыхiльнай — i вы многае паспееце зрабiць. Прэч непатрэбныя сумненнi ў панядзелак, iнакш на пераадоленне асабiстага супрацiўлення вам спатрэбiцца вельмi многа сiл — i iх не застанецца на змястоўную дзейнасць. У пятнiцу пазбягайце нявысветленасцi на рабоце i ў асабiстых адносiнах. СТРАЛЕЦ. Можаце акунуцца ў паток праблем. Вам неабходна пераадолець сумненнi i няўпэўненасць у асабiстых сiлах. У панядзелак пастарайцеся праяўляць практычнасць у справах i размеранасць у жыццi: гэта прынясе поспех у блiжэйшай будучынi. Цiкавае знаёмства можа спрыяць прафесiйнаму поспеху. Аўторак прынясе ўздым сiл, у гэты дзень зможаце многае паспець i адчуць задаволенасць ад атрыманых вынiкаў. У чацвер пажадана адкласцi паездкi, на гэты дзень лепш наогул не прызначаць нiчога сур’ёзнага. Субота можа прайсцi ў актыўных сяброўскiх зносiнах, аднак пажадана вызвалiцца ад вельмi пiльнай апекi некаторых асобаў. КАЗЯРОГ. Удасца ярка праявiць сваю iндывiдуальнасць, а свабода самавыяўлення значна ўзрасце. Магчымыя асабiстыя здзяйсненнi, якiя не залежаць ад дапамогi iншых. Панядзелак — вельмi спрыяльны дзень для ўсякiх пачынанняў. У сераду знайдзiце час для адасаблення, гэта дазволiць аднавiць сiлы, якiя затрачаны на працы. Пятнiца — удалы дзень для тых, хто вырашыў змянiць работу цi запланаваў важныя перамовы. ВАДАЛЕЙ. Планы павiнны быць рэалiстычнымi, каб яны рэалiзавалiся. Поспех залежыць не толькi ад вас, але i ад падтрымкi навакольных, таму адкiньце памылковую ганарлiвасць i прымiце неабходную дапамогу. Будзьце больш уважлiвымi: не прапусцiце важнай iнфармацыi, ад якой, магчыма, залежыць ваша блiжэйшая будучыня. У панядзелак пастарайцеся пазбягаць непаразуменняў — тое, што разбурыце, аднавiць будзе няпроста, так што лепш не рызыкаваць. Не iмкнiцеся адмаўляцца ад мiнулага, прымiце яго такiм, якое яно ёсць. У чацвер астудзiце сваю гарачнасць i не пiлуйце сук, на якiм седзіце, — паспешлiвасцю вы толькi ўсё разбурыце. РЫБЫ. Не варта мiтусiцца i бегаць, як вавёрка ў коле. Не варта хапацца за ўсе справы адначасова: вы рызыкуеце яшчэ раз наступiць на адны i тыя ж граблi. Лепш за ўсё спакойна заняцца асабiстымi справамi. У другой палове тыдня намецяцца пэўныя змены. Магчыма, вам спатрэбiцца дапамога калег па працы — прымiце яе з удзячнасцю. У нядзелю не будзеце сумаваць: сябры на вас не забудуцца. Пастарайцеся не пакрыўдзiць iх i не адмаўляйцеся ад сустрэчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
|
|