Перамагае вышэйшы па рангу?
Iрына ПРЫМАК
У першы дзень III Мiжнароднага турнiру на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда», што гэтымi днямi праходзiць у сталiчным футбольным манежы, у абодвух матчах мацнейшымi аказалiся прадстаўнiкi вышэйшай лiгi нацыянальнага чэмпiянату Беларусi. У стартавай сустрэчы жодзiнскае «Тарпеда» перамагло бабруйскую «Белшыну» — 3:1, а ждановiцкая «Дарыда» (Мiнскi раён) нанесла паражэнне малодшай па рангу сталiчнай «Зорцы-БДУ» — 2:0.
На трыбунах акрамя аматараў гульнi № 1 прысутнiчалi i прадстаўнiкi асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола». У прыватнасцi, намеснiк старшынi федэрацыi Юрый Курбыка. Як заўважыў Юрый Аляксеевiч, гэты турнiр пакажа, на што здатныя беларускiя каманды перад стартам новага футбольнага сезона, у якой форме iгракi падышлi да яго. Учора адбыўся матч паміж наваполацкім «Нафтанам» і жодзінскім «Тарпеда», які не выявіў пераможцу — 0:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень III Мiжнароднага турнiру на прызы УПП «Дарыда» i газеты «Звязда», што гэтымi днямi праходзiць у сталiчным футбольным манежы, у абодвух м
|
|