Вяслярны канал да прыёму спартсменаў i гасцей гатовы
Яна СВЕТАВА
З наваселлем! Новы вяслярны канал у Брэсце вызначаны асноўнай базай для падрыхтоўкi беларускiх весляроў да Алiмпiяды ў Пекiне. На мiнулым тыднi дзяржаўная камiсiя прыняла ў эксплуатацыю аб’екты iнфраструктуры Брэсцкага абласнога цэнтра алiмпiйскага рэзерву па веславанню.Праведзена поўная рэканструкцыя воднай часткi канала. Лiтаральна за мiнулы год на беразе выраслi карпусы гасцiнiцы на сотню месцаў, судзейска-адмiнiстрацыйны блок, корпус для захавання лодак, медыцынскi цэнтр, плавальны i вяслярны басейны. Побач з каналам абсталявана зона адпачынку для гараджан. Тут ёсць пляж, выратавальная станцыя, лыжаролерная траса, гульнявыя пляцоўкi для валейбола i тэнiса. Кошт праекта склаў крыху больш за два дзесяткi мiльёнаў долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы вяслярны канал у Брэсце вызначаны асноўнай базай для падрыхтоўкi беларускiх весляроў да Алiмпiяды ў Пекiне
|
|