Паважаныя суайчыннiкi!
Дата 15 сакавiка мае асаблiвае значэнне не толькi ў святочным календары, але i ў гiстарычным летапiсе Беларусi. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон нашай краiны — Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь.
Новая Канстытуцыя маладой дзяржавы стала надзейнай асновай для правядзення паслядоўных палiтычных i сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў. Заканадаўчае замацаванне атрымалi галоўныя прынцыпы дзяржаўнага суверэнiтэту, важнейшыя накiрункi рэалiзацыi самастойнай унутранай i знешняй палiтыкi. Канстытуцыяй закладзены трывалы прававы фундамент для будаўнiцтва ў Беларусi сапраўды дэмакратычнай дзяржавы. Абвешчаныя ў ёй прынцыпы народаўладдзя, вяршэнства права, падзелу ўладаў, сацыяльнай справядлiвасцi сталi рэалiямi сённяшняга дня. Асноўны Закон Рэспублiкi Беларусь — гэта важны фактар кансалiдацыi нашага грамадства, захавання ў iм грамадзянскай згоды, мiру i стабiльнасцi. Перакананы, што, грунтуючыся на палажэннях Канстытуцыi, мы здолеем з годнасцю вытрымаць любыя выпрабаваннi i дабiцца высокага еўрапейскага ўзроўню жыцця беларускага народа. Сардэчна вiншую вас, дарагiя суайчыннiкi, з Днём Канстытуцыi. Няхай гэта свята заўсёды надае нам сiлы i ўпэўненасць у дасягненнi пастаўленых мэтаў па ўмацаванню дзяржаўнасцi роднай Беларусi. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, дабра, шчасця i аптымiзму! Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА. 15 сакавiка 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дата 15 сакавiка мае асаблiвае значэнне не толькi ў святочным календары, але i ў гiстарычным летапiсе Беларусi. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон
|
|