Зноў трагедыя ў небе над Самалi
23 сакавiка ў 14 гадзiн пры вылеце з аэрапорта самалiйскай сталiцы быў збiты самалёт IЛ-76 беларускага РУП «Авiякампанiя «Трансавiяэкспарт».
Паводле iнфармацыi Мiнтранса, паветраны борт выконваў палёт па маршруту Магадзiша—Дзiбуцi—Мiнск па перавозцы грузу з экiпажам у колькасцi 11 чалавек. Здарэнне адбылося за 8—10 кiламетраў ад аэрапорта. З 23 сакавiка працуе спецыяльна створаная камiсiя пры Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый па расследаванню прычын i лiквiдацыi наступстваў здарэння. Нагадаем, што самалёт IЛ-76 гэтай жа авiякампанii ў небе над аэрапортам быў абстраляны з зямлi падчас выканання гуманiтарнага рэйса з Уганды ў Самалi. Гэта здарылася 9 сакавiка. Зарад трапiў у фюзеляж i на борце пачаўся пажар. Аднак экiпажу ўдалося пасадзiць самалёт. Тады нiхто з 15 чалавек, што знаходзiлiся ў iм, не пацярпелi... Збiты 23 сакавiка самалёт якраз перавозiў дэманцiраванае абсталяванне з паветранага борта, якi пацярпеў аварыю 9 сакавiка. Сяргей РАСОЛЬКА. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 24 сакавiка выказаў спачуваннi родным i блiзкiм беларускiх лётчыкаў, якiя загiнулi ў Самалi. * * * Авiякампанiя «Трансавiяэкспарт» прыпынiла палёты ў Самалi да ўрэгулявання ваенных канфлiктаў, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi дзяржаўнай iнспекцыi па бяспецы палётаў i авiяцыйнай бяспецы дэпартамента па авiяцыi Мiнтранса. Палёты будуць адноўлены толькi пасля атрымання поўных гарантый бяспекi для спецыялiстаў, якiя знаходзяцца ў г. Магадыша. Усе намаганнi накiраваны на тое, каб падтрымаць беларусаў i ў блiжэйшы час забяспечыць iм бяспечны вылет з аэрапорта Магадыша.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 сакавiка ў 14 гадзiн пры вылеце з аэрапорта самалiйскай сталiцы быў збiты самалёт IЛ-76 беларускага РУП «Авiякампанiя «Трансавiяэкспарт» |
|