21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фільм “Старыя інструменты Беларусі” збіраецца на “Дыскавэры”

25.08.2009 21:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакументальны фільм “Старыя інструменты Беларусі” прэтэндуе стаць падручнікам па гісторыі беларускіх музычных інструментаў ці іх энцыклапедыяй. Яго сцэнарыстам і рэжысёрам стаў даследчык нацыянальных інструментаў Зміцер Сасноўскі, лідэр гурта “Стары Ольса”.

Кіно выйдзе ў продаж на DVD пасля 20 красавіка. І будзе прадавацца ліцэнзійным накладам у крамах па-беларуску і па-англійску. Стваральнікі збіраюцца падаць фільм на конкурс каналаў “Дыскавэры” і “Нэшнл Джэографік”. Рэжысёр Зміцер Сасноўскі распавядае пра стылістыку фільма: “Фільм выкананы ў стылістыцы дакументальных фільмаў канала “Дыскавэры”. То бок ён складаецца з сюжэтаў, у якіх паказана, як практычна вырабляюцца музычныя інструменты, сюжэтаў, дзе выказваюцца эксперты, “лабараторных” здымкаў старых інструментаў, якія захаваліся ў нашых музеях, і мастацкіх ілюстрацый таго, пра што распавядаецца.

Напрыклад, калі майстар-лютніст Юрый Дубнавіцкі кажа пра выкарыстанне лютні ў паходным побыце рыцараў, мы паказваем рыцыра з лютняй”.

Фільм распавядае пра пяць інструментаў: дуду, лютню, ліру, гуслі і сурму. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што ён мае вялікую навуковую значнасць, бо развейвае некаторыя міфы пра беларускія і небеларускія музычныя інструменты і ўтрымлівае шмат рарытэтнай інфармацыі. Адміністратар карціны Яна Шыдлоўская распавядае пра працэс здымак: “Мы знайшлі фотаздымак дудара, якога ўзгадвалі ў сваіх працах усе выбітныя навукоўцы, але выявы ніхто не мог знайсці. Мы знайшлі яе ў архіве кіна - і фотаматэрыялаў у Дзяржынску, нам вельмі пашчасціла. А з цікавых момантаў…

Нам трэба было праілюстраваць гравюру Магнуса, шведскага даследчыка дуды. А гравюра гэтая з мядзведзем. І мы бралі яго ў цырку, здымалі ў парку, і для людзей гэта было дзіва: жывы мядзведзь у парку”.

Доўжыцца кіно крыху менш за гадзіну. За гэты час гучаць інтэрв’ю з музыкамі і даследчыкамі, паказваецца праца майстроў, якія ствараюць інструменты, выкарыстоўваюцца запісы з канцэртаў, ілюструюцца сярэднявечныя сцэны.

Рэжысёр кажа, што фільм “Старыя інструменты Беларусі” прызначаюцца не толькі шырокаму колу гледачоў, але і этнамузыказнаўцам.“У беларускім этнамузыказнаўстве доўгі час нічога не рабілася. Таму гэты фільм падняў многія рэдкія пытанні. Напрыклад, “дзякуючы” савецкім этнамузыколагам, было меркаванне, што гусляў на Беларусі не было, нягледзячы на шматлікія факты. Мы прысвяцілі гуслям асобную частку ў “Старых інструментах Беларусі”. Наша афіцыйная навука пазбягае кантактаў з беларускімі майстрамі і даследчыкамі, якія не працуюць на дзяржаўнай працы, хаця яны зрабілі шмат адкрыццяў у даследаванні дуды. Мы ж у сваім фільме іх сведчанні выкарыстоўваем”, - Зміцер Сасноўскі:

Фільм выйдзе ў продаж праз два тыдні, але яго прэзентацыя адбудзецца 12 красавіка ў 18 гадзін у Палацы моладзі па вуліцы Старавіленскай, 41.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакументальны фільм “Старыя інструменты Беларусі” прэтэндуе стаць падручнікам па гісторыі беларускіх музычных інструментаў ці іх энцыклапедыяй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика