Музыка Стравiнскага прагучыць у выкананнi ансамбля салiстаý "Класiк-Авангард"
30 красавiка ў Малой зале Белдзяржфiлармонii адбудзецца канцэрт з твораý Iгара Стравiнскага ý выкананнi ансамбля салiстаý "Класiк-Авангард" пад кiраýнiцтвам Уладзiмiра Байдава. Пачатак а 19 гадзiне.
Музычны "бомонд" гэтым годам адзначае 125-годдзе вялiкага кампазiтара. У канцэртных залах музычных сталiц творы Iгара Стравiнскага сёлета выконваюцца ледзь не так часта, як у мiнулым годзе сачыненнi Моцарта. Камерная музыка кампазiтара менш вядома ягоных славутых балетаý. А фiларманiчны канцэрт 30 сакавiка - першы ý юбiленым годзе, цалкам прысвечаны Iгару Стравiнскаму. Стравiнскi - асоба яскравая, часам эксцэнтрычная, непрадказальная - i па жыццi i па творчасцi. Як Пiкассо ý жывапiсу перакулiý мастацкiй свет, так Стравiнскi прапанаваý новы спосаб успрымання музыкi. Музычная прастора сёння запоýнена музыкай Стравiнскага. Ансамбль салiстаý "Класiк-Авангард" запрашае далучыцца да гэтага цуду, якi Жан Кокто назваý "маланкай, заклапочанай дасканаласцю сваёй крывiзны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 красавiка ў Малой зале Белдзяржфiлармонii адбудзецца канцэрт з твораý Iгара Стравiнскага ý выкананнi ансамбля салiстаý "Класiк-Авангард" пад кiраýнiцтвам Уладзiмiра Байдава. |
|