21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грошы для... хабару

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

У Iндыi, дзе карупцыя набыла пагражальныя маштабы, прыдумалi новы спосаб барацьбы з хабарнiцтвам. Як пiша газета The Times, выпушчана купюра нулявой вартасцi з адлюстраваннем Махатмы Гандзi, найбольш шануемага ў краiне лiдара.

Дакладныя копii банкноты ў 50 рупiй выраблены спецыяльна для таго, каб уручаць iх чыноўнiкам, якiя патрабуюць хабар. Прэзiдэнт арганiзацыi 5 th Pillar, што выступiла з гэтай iнiцыятывай, Вiджай Ананд паведамiў, што людзi ўжо паспяхова выкарыстоўваюць «нулявую» банкноту. «Аднаго вадзiцеля спынiў сярод ночы палiцэйскi i намякнуў, што адпусцiць за ўзнагароджанне. Вадзiцель даў яму новую банкноту. Палiцэйскi быў шакiраваны, аднак усмiхнуўся i адпусцiў яго. Мэта гэтай акцыi ў тым, каб навучыць людзей казаць «не» хабарнiку», — расказвае Ананд.

ХУЛIГАНАЎ БУДУЦЬ ПРЭМIРАВАЦЬ

Брытанскi ўрад прапанаваў прэмiраваць школьных хулiганаў каштоўнымi падарункамi за добрыя паводзiны.

У якасцi заахвочвання прапаноўваецца павялiчыць перамены, паведамляць бацькам пра добрыя паводзiны iх дзяцей, дарыць кампакт-дыскi, бiлеты ў кiно, нават горныя веласiпеды. «Сiстэма заахвочвання — гэта лепшы спосаб прымусiць хулiганаў весцi сябе належным чынам»,— сцвярджаецца ў кiраўнiцтве Мiнадукацыi Вялiкабрытанii. Акрамя таго, у мiнiстэрстве спадзяюцца на тое, што новы падыход да цяжкiх падлеткаў дапаможа палепшыць узаемаразуменне памiж школамi i тымi бацькамi, якiя стамiлiся атрымлiваць ад настаўнiкаў скаргi на сваiх дзяцей.

МУЗЕЙ ФАЛЬСIФIКАВАНЫХ ТАВАРАЎ

У Германii ў горадзе Залiнген адчынiў дзверы першы ў свеце музей фальсiфiкаваных тавараў. У экспазiцыi побач з арыгiналамi суседнiчаюць джынсы «пад Арманi» за 20 еўра i сонцаабаронныя акуляры «пад Гучы» за 10 еўра.

Iдэя стварэння музея таварных падробак нарадзiлася гадоў 30 таму, калi вядомы нямецкi прамысловы дызайнер Рыдо Бусе наведаў ярмарку ў Франкфурце. Яго ўвагу прыцягнуў стэнд нейкай фiрмы з Ганконга, што вырабляе паштовыя цялежкi. Адна з iх была дакладнай копiяй той, якую вырабiў сам Рыдо i запатэнтаваў яшчэ некалькi гадоў таму для гэтай ярмаркi. Бусе быў настолькi ўражаны плагiятам, што пачаў з таго часу збiраць такiя падробкi i змагацца з любымi формамi фальсiфiкацыi. У гэтым годзе ён ажыццявiў сваю iдэю — на базе ўласнай калекцыi прамысловага плагiяту адкрыў музей «Плагiярыус». «Фальсiфiкаваныя тавары ў падаўляльнай большасцi зроблены з матэрыялаў больш нiзкай якасцi, тлумачыць Рыдо. — Знешне адрознiць iх вельмi цяжка. Большая частка падробак, прадстаўленых у музеi, — з краiн Усходняй Азii. Вытворчасць фальсiфiкаванай прадукцыi наносiць штогод эканомiцы Германii ўрон у дзесяткi мiльярдаў еўра.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Iндыi, дзе карупцыя набыла пагражальныя маштабы, прыдумалi новы спосаб барацьбы з хабарнiцтвам. Як пiша газета The Times, выпушчана купюра нулявой в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика