21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БТ аплочвае нумар Кіркорава за 740 еўра ў суткі

25.08.2009 21:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кароль рэмейкаў за беларускія грошы выбірае самыя дарагія гатэлі і распускае за гэта кулакі. У расійскай прэсе прабеглі чуткі пра канфлікт, які здарыўся паміж Кіркоравым і дырэктарам беларускай дэлегацыі на “Еўрабачанні” Юрыем Азаронкам.

Паведамілі пра яго сведкі падзеі — журналісты газеты “Твой день”. Азаронак не захацеў дзяліцца “прымацаваным” да яго аўтамабілем, каб завезці аднаго з артыстаў у больніцу. На гэта Кіркораў вельмі раззлаваўся, пачаў крычаць і нават даў поўху Азаронку.

Каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя чуткі, Еўрарадыё звярнулася да Аляксандра Ціхановіча, які зараз знаходзіцца ў Хельсінкі. і бачыў сварку на свае вочы.

Аляксандр Ціхановіч: “Адзін з артыстаў балета, які суправаджае выступ Калдуна, нешта не тое з’еў, і яму стала дрэнна, яго трэба было везці ў паліклініку. А ў гэты жа час патэлефанавалі і сказалі, што трэба сустракаць наш груз, які прыйшоў у аэрапорт, і для гэтага таксама была патрэбна машына. Ну, і пагаўкаліся яны крыху… Разыходжанні у меркаваннях бываюць на роўным месцы.

Разумееце, узялі звычайны працоўны момант і раздзьмулі Бог ведае што, мяне гэта здзіўляе… Я побач стаяў, і гэта ўсё было на маіх вачах. Нікога не ўдарыў, пра што вы кажаце! Гэта размова праходзіла паміж трыма людзьмі. Больш гэтага ніхто не бачыў. Я не ведаю, хто наогул прыдумаў такую інфармацыю.

Вельмі дзіўная інфармацыя выходзіць. Мы размаўляем, стаім утрох, праз 5 хвілін гэта выходзіць у Інтэрнэце. Хто гэта здае? Адкуль гэта?”

А як усё ж такі вырашыўся канфлікт паміж Кіркоравым і Азаронкам? Аляксандр Ціхановіч паведаміў, што перамога засталася за Кіркоравым, артыста ўсё ж завезлі ў больніцу:

“Завезлі, канечне, а як жа мы можам пакінуць хворага чалавека без машыны? У першую чаргу машына была выдзелена менавіта яму. Адвезлі яго, аказалі яму дапамогу. І зараз ён працуе на ўсіх рэпетыцыях”.

Аляксандр Ціхановіч заўсёды быў своеасаблівым громаадводам, які заспакойваў журналістаў. Гэта было вельмі заўважна падчас мінулых скандалаў, звязаных з удзелам беларусаў на “Еўрабачанні 2007”. Нават калі канфлікт быў відавочны, Ціхановіч заўсёды імкнуўся схаваць яго і казаў, што на самой справе ўсё добра.

Дарэчы, Кіркораў у Хельсінкі непрыемна здзіўляе беларусіх чыноўнікаў, але робіць прыемна беларускім дэлегатам. Усё пачалося з таго, што спявак перасяліў усю дэлегацыю ў іншы, вельмі шыкоўны гатэль.

Як паведаміў Дзмітрый Калдун “Комсомольской правде”, Аляксандр Ціхановіч выбраў гатэль. Але Кіркораў прапанаваў паглядзець яшчэ. У выніку яны аб’ехалі яшчэ 5-6 гатэляў і спынілі свой выбар на самым лепшым. Калдуну дастаўся вялікі сонечны трохпакаёвы нумар, а Кіркораву дык і ўвогуле — шасціпакаёвыя апартаменты.

Еўрарадыё ўзялося падлічыць, у якую прыкладна суму выліваецца аднадзённае пражыванне беларускай дэлегацыі для Белтэлерадыёкампаніі, якая, дарэчы, афіцыйна ўзяла на сябе гэтыя выдаткі. Для гэтага наш карэспандэнт патэлефанаваў у гатэль Scandik Simokentta, у якім засяліліся прадстаўнікі Беларусі.

На рэцэпшэне нам паведамілі, што сярэдні нумар каштуе 140 еўра, а нумары класа “люкс” — 750 еўра за суткі. Але на дні “Еўрабачання” ўсе 360 нумароў былі занятыя.

Калі ўлічыць, што Кіркораў, Азаронак і Калдун жывуць менавіта ў нумарах “люкс”, ды яшчэ і дадаць астатніх дэлегатаў (іх, дарэчы, сёлета 22), якія пражываюць у звычайных нумарах, атрымліваецца, што толькі на жыллё за суткі Белтэлерадыёкампанія выдаткоўвае прыкладна пяць з паловай тысячаў еўра!

А калі прыплюсаваць яшчэ кошт за ежу (напрыклад, вячэра каштуе 25 еўра на чалавека), сума атрымліваецца вельмі не маленькая…

Нам застаецца спадзявацца, што гэтыя грошы не марнуюцца.

Аляксандра Чалей



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароль рэмейкаў за беларускія грошы выбірае самыя дарагія гатэлі і распускае за гэта кулакі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика