У Барысаве накрылi наркалабараторыю
Двое маладых дзялкоў арганiзавалi вытворчасць дурманячага рэчыва на адной з кватэр у Барысаве.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, "фармацэўты" займалiся вырабам метадону, рознiчны кошт якога на "чорным" рынку складае ад 100 да 150 долараў за грам. На наркадзялкоў выйшлi супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi МУС, якiя пры падтрымцы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" i спынiлi дзейнасць чарговай падпольнай вытворчасцi. Дарэчы, сёлета гэта ўжо чацвёрты падобны факт. Два падпольныя цэхi па вырабу амфетамiну былi выяўлены ў Мiнску i адзiн у Вiцебску. Прычым ва ўсiх выпадках тэхналогiю сiнтэзу злачынцы асвойвалi пры дапамозе Iнтэрнэта. Мiж тым, як заўважаюць у мiнiстэрстве, у рэспублiцы зараз наркатычны рынак актыўна "перабудоўваецца": замест наркотыкаў, якiя маюць раслiннае паходжанне, усё часцей выкарыстоўваюцца больш небяспечныя — сiнтэтычныя (гераiн, метадон, амфетамiны). Пры гэтым асаблiвы клопат у праваахоўнiкаў выклiкае той факт, што ў краiне "прадпрымальныя" асобы спрабуюць наладзiць выраб наркасiнтэтыкi ў падпольных лабараторыях, а таксама "хiмiчаць" у падпольных аранжарэях, прыстасаваных для вырошчвання галюцыгенных грыбоў. У МУС падобнай катэгорыi грамадзян нагадваюць, што выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка (з мэтай збыту) наркатычных рэчываў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсораў караецца законам i пагражае пазбаўленнем волi на тэрмiн ад 5 да 15 гадоў. Iгар ГРЫШЫН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое маладых дзялкоў арганiзавалi вытворчасць дурманячага рэчыва на адной з кватэр у Барысаве.Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, "фармацэўты" займалiся вырабам метадону, рознiчны кошт якога на "чорным" рынку складае ад 100 да 150 долараў за грам. |
|