21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Басовішча 2007» змяняе правілы адбору

25.08.2009 21:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Селетні фэстываль «Басовішча» будзе ўжо 18-м па ліку. Eн пройдзе 20-21 ліпеня каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Па сваей структуры «Басовішча» ня будзе надта адрозьнівацца ад папярэдніх фэстаў. У першы дзень наведнікаў чакае вялікая праграма з выступу леташніх пераможцаў і гасьцей. Другі фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасьля якой выступяць зоркі беларускай рок-сцэны.

Традыцыйна ў конкурсе на «Басовішчы» бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнікі вызначаюцца ў Беларусі — на так званым «Адборышчы». Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнікаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкі да «Басовішча» ў Беларусі будзе сябра рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў»  Аляксей Мінчонак. З патрабаваньнямі да заявак і са спосабамі іх адпраўкі можна пазнаеміцца на адмыслова створанай старонцы.

Удзельнікаў конкурсу на «Басовішчы» будзе абіраць экспэртнае журы, у склад якога войдуць вядомыя музычныя журналісты, прадусары, а таксама асобы, абазнаныя ў беларускай музыцы. Менавіта гэтыя людзі сфармуюць сьпіс 20 гуртоў, якія й возьмуць удзел у «Адборышчы». Яны ж будуць вызначаць пераможцаз адборачнага канцэрту.

Адметнасьць селетнега фэсту заключаецца ў тым, што стаць сябрам журы зможа любы ахвочы. Дзеля гэтага мусіць узяць удзел у інтэрнэт-галасаваньні на «Тузіне Гітоў».

Змены інтэрнэт-адбору

Практыка інтэрнэт-адбору аднаго ўдзельніка конкурснай часткі «Басовішча» зьявілася два гады таму. У 2005 наведнікі «Тузіну Гітоў» абралі да ўдзелу гурт «Recha», а ў 2006-м — гурт «Моцарт».

Як стала вядома па звестках арганiзатараў мерапрыемства, селета вырашына крыху зьмяніць правілы інтэрнэт-абдору. Па-першае, да ўдзелу ў галасаваньні дапусьцяць толькі гурты з кароткага сьпісу (20 камандаў), што вызначыла журы. Як і раней, гурт, які заняў 1-е месца, аўтаматычна едзе на конкурс без удзелу ў «Адборышчы». А вынікі астатніх 9 пераможцаў будуць даданыя, як голас асобнага сябры журы, на адборачным канцэрце падчас вызначэньня ўдзельнікаў конкурсу. Пры гэтым, наведнікі «Тузіну Гітоў» змогуць галасаваць адразу за 1, 2 ці 3 гурты, а не выключна за 1, як гэта было ў мінулыя гады.

Што адбудзецца на фэстывалі?

Праграма «Басовішча» канчаткова будзе вызначаная напрыканцы траўня. Ужо цяпер вядуцца перамовы зь вядомымі беларускімі гуртамі, якія пастаянна выступаюць на фэстывалі. Гэта «Крама», N.R.M., Neuro Dubel і г.д. Арганізатары плянуюць запрасіць да удзелу ў фэсьце гурты зь іншых краінаў — Польшчы, Украіны, Літвы і Італіі. Пакуль пад сумневам знаходзіцца правядзеньне так званай «Вольнай сцэны» (гэта частка фэсту, падчас якой выступаюць гурты, якія ня ўдзельнічаюць у конкурсе). Паводле арганізатараў, мэтазгоднасьць «Вольнай сцэны» вызначыцца пасьля сканчэньня прыёму заявак на конкурс.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Селетні фэстываль «Басовішча» будзе ўжо 18-м па ліку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика